Ідрыс I (поўнае імя Мухамед Ідрыс аль-Махдзі ас-Сенусі; 12 сакавіка 1890, Аль-Джагбуб — 25 мая 1983, Каір) — кароль Лівіі (1951—1969) і кіраўнік суфійскага ордэна Сенусія.
Карыстаўся падтрымкай Вялікабрытаніі. Стварыў спачатку федэратыўнае Аб’яднанае Лівійскае Каралеўства (у 1951), а пасля — унітарнае Каралеўства Лівія (у 1963). Прыхільнік арабскага нацыяналізму і панарабізму. Звергнуты лівійскімі ваеннымі пад кіраўніцтвам Муамара Кадафі. Дажываў у эміграцыі ў Егіпце, пахаваны ў Саудаўскай Аравіі.
Катэгорыя:Кіраўнікі Лівіі Катэгорыя:Зрынутыя манархі Катэгорыя:Манархі Афрыкі Катэгорыя:Рыцары Вялікага Крыжа ордэна Брытанскай імперыі