Сільвія Плат (;  — ) — амерыканская паэтэса і пісьменніца, якая лічыцца адной з заснавальніц жанру «спавядальнай паэзіі» ў англамоўнай літаратуры.

Пры яе жыцці выйшаў толькі паэтычны зборнік «Калос» (The Colossus & Other Poems, Лондан, 1960) і паўаўтабіяграфічны раман «Пад шкляным каўпаком» (1963). У 1965 годзе быў апублікаваны зборнік «Арыэль», які атрымаў добрыя водгукі крытыкаў, стаў адным з галоўных бестселераў англа-амерыканскай паэзіі XX ст. У 1982 годзе за зборнік Collected Poems Сільвія Плат атрымала пасмяротна Пулітцэраўскую прэмію. Гэты зборнік склаў муж пісьменніцы, брытанскі паэт Тэд Х’юз.

Біяграфія

Узяла шлюб з брытанскім паэтам Тэдам Х’юзам у 1956 годзе. Іх стасункі былі праблемнымі — у сваіх лістах Сільвія ўзгадвае выпадкі гвалту. У іх было двое дзяцей. У 1962 годзе яны разышліся.

Большую частку дарослага жыцця Сільвія Плат хварэла на дэпрэсію. На пачатку 1963 году Сільвія забіла сябе. На момант ейнае смерці шлюб з Х’юзам яшчэ быў дзейным, таму той атрымаў правы на літаратурную спадчыну Сільвіі, што праз гісторыю іхных адносінаў і ягонага распараджэння правамі (спаліў апошні дзённік, а астатнія работы забараніў публікаваць ажно да 2013 году) выклікала некалькі скандалаў.

Пасля самагубства Плат Х’юза доўга вінавацілі ў яе смерці. Праз шэсць гадоў пасля смерці Плат каханка Х’юза Ася Вэвіл, пазбавіўшы жыцця сваю дачку, забіла сябе такім самым спосабам — выпіла снатворнае і, уключыўшы газ, засунула галаву ў духоўку. У 2009 годзе скончыў жыццё самагубствам сын Плат і Х’юза Нікалас Фарар Х’юз.

Беларускія пераклады Паасобныя творы С. Плат на беларускую пераклалі Макс Шчур, Алена ЯкаўлеваГаласы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с., Юлія Цімафеева.

Крыніцы

Катэгорыя:Пісьменнікі ЗША Катэгорыя:Паэты ЗША