Меч-трава (Cladium) — род кветкавых раслін сямейства асаковых.
Апісанне
Шматгадовыя травы вышынёй да 1,5 м з тоўстым паўзучым карэнішчам. Шэра-зялёныя сцёблы пустыя, тоўстыя, густааблісцелыя. Лісце лінейнае, трохграннае, вострапілаватае, рэжучае (адсюль назва). Суквецце — складаная мяцёлка. Каласкі дробныя, бурыя, кветкі без калякветніка. Плод — яйцападобны цёмна-карычневы бліскучы арэшак.
Арэал Выдзяляюць 3—4 віды. Пашыраны ва ўмераных, субтрапічных і трапічных паясах, акрамя Аўстраліі; на тэрыторыі Беларусі сустракаецца .
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Асаковыя