Жорж Эжэн Асман (Хаўсман) (), больш вядомы як барон Асман (baron Haussmann), (, Парыж — , Парыж) — французскі дзяржаўны дзеяч, прэфект дэпартамента Сена (1853—1870), сенатар (1857), член Акадэміі прыгожых мастацтваў (1867), горадабудаўнік, шмат у чым вызначыў сучаснае аблічча Парыжа.

Біяграфія Асман нарадзіўся 27 сакавіка 1809 ў Парыжы, у пратэстанцкай сям’і нямецкага паходжання. Вучыўся ў калежы Генрыха IV, затым вывучаў права, паралельна займаючыся музыкай. У 1830 г. атрымаў пасаду супрэфекта Нерака.

У 1853 стаў прэфэктам дэпартамента Сена; захоўваў гэтую пасаду да 1870. Па загаду Напалеона III уладкаваў для прагулак парыжан Булонскі лес і некалькі паркаў у самым Парыжы, у прыватнасці паркі Мансуры і Бют-Шамон.

Перабудаваў шэраг населеных кварталаў, знясучы мноства старых (у тым ліку сярэднявечных) дамоў і праклаўшы многія, якія набылі пазней папулярнасць, бульвары. У агульнай складанасці пад кіраўніцтвам Асмана было рэарганізавана каля 60 % нерухомай маёмасці Парыжа.

У 1865 на свае працы Асман атрымаў крэдыт у 250 млн франкаў, у 1869 — яшчэ адзін, на 260 млн франкаў. Пры ўрадзе Эміля Аліўе барон Асман быў адлучаны ад пасады.

Асман памёр у Парыжы 11 студзені 1891 г.. Пахаваны на могілках Пер-Лашэз. Яго імем названы адзін з бульвараў у цэнтры Парыжа.

Горадабудаўнічыя працы барона Асмана ў Парыжы

Напалеон III прызначыў Жоржа Асмана прэфектам дэпартамента Сена ў 1853 г. Атрымаўшы карт-бланш ад манарха, Асман практычна перакраіў вулічную сетку Парыжа, разбурыўшы большую частку старога Парыжа для стварэння восяў, якія пранізваюць сталіцу і адкрываюць цудоўныя выгляды (перспектывы) на многія манументы горада. Усе горадабудаўнічыя працы мелі пад сабой сацыяльныя і ваенныя прычыны.

Гл. таксама :fr:Jean-Charles Alphand :fr:Eugène Belgrand Музей каналізацыі, Парыж

Літаратура David Jordan: Die Neuerschaffung von Paris. Baron G. E. Haussmann und seine Stadt. Fischer, Frankfurt/Main 1996, ISBN 3-10-037714-1.

Катэгорыя:Горадабудаўнікі Францыі Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы Францыі