Таццяна Фёдараўна Козік () — беларуская мастачка, мадэльер адзення, жонка пісьменніка Алеся Аркуша.
Біяграфія Нарадзілася 11 лютага 1962 года ў г. п. Хоцімск Магілёўскай вобласціКозик Татьяна.
У 1980 годзе скончыла Рэспубліканскую школу-інтэрнат па выяўленчым мастацтве і музыцы імя Івана Ахрэмчыка, у 1988 годзе — Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прымысловасці (аддзяленне «Мастацкае аздабленне і мадэляванне вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прымысловасці»). Навучалася ў Л. Скрыпнічэнка, С. Статкоўскай, А. Філіпенкі.
Падчас вучобы ў школе-інтэрнаце ўдзельнічала ў дзейнасці маладзёжнага творчага згуртавання Беларуская спеўна-драматычная майстроўня. Працуе ў галіне дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва (габелен, батык), акварэлі, жывапісу і дызайна жаночага адзення з лёну. Самы вялікі габелен мастачкі «Крылы ператворацца ў карэнні» (1,5 х 6 м) быў выкананы мастачкай для офісу наваполацкага аддзялення Белпрамбудбанку. Аўтарка персанальных канцэптуальных выстаў «Птушыны рай» (Полацкі музей беларускага кнігадрукавання, 2000), «Роздум каля вялікай вады» (Наваполацкі гарадскі выставачны зал, 2006), «Каляровыя сны зімовага саду» (Полацкая карцінная галерэя, 2010), «Выспа» (Полацкая карцінная галерэя, 2015), «Малюнкі ў паветры» (Віцебскі мастацкі музей, 2016), «У гэтых вокнах жыве любоў» (Полацкая карцінная галерэя, 2017), «Лён. Лёс. Летуценні» (Віцебскі мастацкі музей, 2018), «У гэтых вокнах жыве любоў» (мінская галерэя «Мастацтва», 2018). У 2010 годзе мела персанальную выстаўку ў галерэі «Lust auf Kunst» нямецкага горада Рэбург-Локум.
У 2005 годзе выканала габелен «Спаская святыня», які быў ад імя жыхароў горада Полацка падараваны мітрапаліту Мінскаму і Беларускаму Філарэту з нагоды яго 70-годдзя.
Жыве і працуе ў Полацку.
Сям’я Мае двух сыноў — Антона (нар. 1988) і Даніла (нар. 2002).
Крыніцы
Літаратура Беларускі габелен [Выяўленчы матэрыял] = Белорусский гобелен = Tapestry in Belarus; уклад. Л. І. Пятруль. — Мінск : Беларусь, 2015. — С. 104—107, 305. Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец; фота А. Канцавога. — [Б. м.] : Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012, — 457 с.
Спасылкі Гісторыя аднаго цуду: Таццяна Козік (Храмянкова) Інтэрв’ю для часопіса Дзеяслоў Наша Ніва : 7 ліпеня ў Полацку шукалі лугавыя кветкі Наша Ніва : Лён і вялікая вада Адкрыццё выстаўкі «Каляровыя сны зімовага саду» Rehburg-Loccum. Lust auf Kunst Прыватны дзённік: Таццяна Козік http://epolotsk.com/page.php?id=132 http://www.rv-blr.com/biography/view/302
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Хоцімску Катэгорыя:Мадэльеры Беларусі