Гуаякіль, Гуаякі́льскі заліў () — заліў Ціхага акіяна, на захадзе кантынентальнага Эквадора і Перу.

Даўжыня заліва 115 км, шырыня каля ўвахода каля 116 (160) км. Глыбіні да 200 м. Прылівы паўсутачныя, вышынёй да 4,4 м. Прасціраецца ад эквадорскага курортнага горада Салінас (на поўначы) да перуанскага Пунта-Парынняс (на поўдні). У заліў упадаюць рэкі: Гуаяс, Хубонес, Сарумілля, Тумбес. У нізоўі ракі Гуаяс знаходзіцца горад і порт Гуаякіль.

Літаратура

Спасылкі Анна Новиковская В Эквадоре запустили «плавучие острова», чтобы очистить сверхзагрязненный залив // Naked Science

Катэгорыя:Залівы Ціхага акіяна Катэгорыя:Залівы Паўднёвай Амерыкі Катэгорыя:Геаграфія Эквадора Катэгорыя:Геаграфія Перу