Сан-Паўлу () — самы населены і эканамічна развіты штат Бразіліі, размешчаны на паўднёвым усходзе краіны. Адміністрацыйны цэнтр — горад Сан-Паўлу, які таксама з’яўляецца найбуйнейшым горадам Бразіліі і ўсёй Паўднёвай Амерыкі. Сан-Паўлу па-партугальску значыць Святы Павел.
Геаграфія Штат размешчаны на паўднёвым усходзе Бразіліі і мяжуе на поўначы са штатам Мінас-Жэрайс, на ўсходзе — з Рыа-дэ-Жанэйра, на поўдні — з Паранай, на захадзе — з Мату-Гросу-ду-Сул. На паўднёвым усходзе штат мае выхад да Атлантычнага акіяна, найважнейшы порт — горад Сантус. Найвышэйшы пункт — гара Жарагуа (1135 м).
Гарады Горад Азаску Горад Санту-Андрэ
Катэгорыя:Штаты Бразіліі