Нямецкі баксёр або проста баксёр — выведзеная ў Германіі парода буйных каржакаватых гладкашэрсных сабак.

Масць (афарбоўка шэрсці) можа быць аднастайнай бэжавай, тыгравай, белай або тыгравай з белымі плямамі. Баксёры брахіцэфальны (маюць шырокія, кароткія чарапы), у іх квадратныя пысы, форма прыкусу ў баксёра — перакус, вельмі моцныя сківіцы і магутны прыкус ідэальны для падвешвання на буйную здабычу. Баксёр выведзены з англійскага бульдога.

Баксёраў упершыню паказалі на выставе сенбернараў у Мюнхене ў 1895 годзе, а першы клуб заводчыкаў баксёраў заснаваны ў 1897 годзе. Паводле даных Амерыканскага клуба сабакаводства на 2010 год, баксёр — сёмая папулярнасцю парода ў ЗША.

Катэгорыя:Пароды сабак паводле алфавіта Катэгорыя:Малосы Катэгорыя:Пароды сабак Германіі