Чэрап () — касцяная частка галавы ў пазваночных жывёл, касцяны каркас галавы, які абараняе яе ад пашкоджанняў і служыць месцам прымацавання яе мяккіх тканак.
Стадыі развіцця У працэсе свайго фарміравання чэрап праходзіць тры стадыі — злучальнаткавую, храстковую і касцяную.
Функцыі абарона галаўнога мозгу размяшчэнне і фіксацыя зубоў і жавальных цягліц фіксацыя адлегласці паміж вочнымі яблыкамі для забеспячэння стэрэаскапічнага зроку фіксацыя размяшчэння вушэй для магчымасці ацэнкі напрамку і адлегласці крыніцы гуку (у некаторых жывёл) нясе на сабе рогі, якія прымацоўваюцца да лобнай косткі
Структура Чэрап складаецца з двух аддзелаў: вісцаральная (тваравага) і мазгавога (чэрапная каробка). Прычым у чалавека, у адрозненне ад жывёл, мазгавы чэрап значна пераважае над тваравым. Усе косткі чэрапа, акрамя ніжняй сківіцы, злучаныя нерухомым злучэннем.
Гл. таксама Чэрап чалавека Чэрапна-мазгавая траўма Краніялогія
Спасылкі
Катэгорыя:Апорна-рухальны апарат Катэгорыя:Галава