Рыгор Самуілавіч Жалязняк (верасень , — жнівень ) — беларускі паэт і крытык. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Нарадзіўся ў верасні 1914 года ў Віцебску ў сям’і рабочага. Вучыўся ў Віцебскім фабрычна-заводскім вучылішчы чыгуначнікаў (1930—1931), працаваў у дэпо, літсупрацоўнікам у газеце «Віцебскі пралетарый» (1931—1932), займаўся ў Віцебскім кінатэхнікуме на сцэнарным аддзяленні (1932—1933). Паступіў у Ленінградскі дзяржаўны інстытут гісторыі, філасофіі, літаратуры і лінгвістыкі, а ў 1936 годзе перавёўся на філалагічны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1938) вучыўся тры гады ў аспірантуры. Напісаў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Паэзія М. А. Багдановіча».
Загінуў у жніўні 1942 года пры абароне Ленінграда ў раёне Мгі і быў пахаваны ў рабочым пасёлку № 8 Мгінскага раёна Ленінградскай вобласці.
Творчасць Першыя творы надрукаваў у 1931 годзе. У 1934 годзе ў Віцебску выйшаў зборнік вершаў «Вясновыя будні».
Літаратура
Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Крытыкі Беларусі Катэгорыя:Крытыкі паводле алфавіта Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі