Цэнтральная бібліятэка Дэрбі () — заснаваная ў 1879 годзе сумесна з Музеем і мастацкай галерэяй Дэрбі бібліятэка, размешчаная ў чырвоным цагляным будынку ў Кафедральным квартале Дэрбі, пабудаваным па праекту Рычарда Ніла Фрымена на грошы Майкла Баса-малодшага. Гэта цэнтральная бібліятэка горада.

«Сталая» бібліятэка ў Дэрбі была заснавана ў 1811 годзе на Квін-стрыт; у 1832 годзе яе маглі наведваць (маючы платнае членства-падпіску) 84 чалавека. Сярод 4000 яе тамоў былі кнігі Філасофскага таварыства Дэрбі (Derby Philosophical Society)Newsletter of the Geological Curators Club , Mick Stanley, Vol 1, No. 8, 1976. accessed February 2011.. У 1863 годзе батанік Аляксандр Кроал (Alexander Croall) быў прызначаны першым бібліятэкарам і куратарам, а ў наступным годзе музей і бібліятэка былі злучаныя разам.

У 1964 годзе музей і арт-галерэя былі пераведзены ў новы будынак, але будынак бібліятэкі працягвае быць падзеленым паміж гэтымі арганізацыямі.

Побач з будынкам размешчаны помнік Майклу Басу-малодшаму, мецэнату, півавары і члену Палаты обшчын, дзякуючы якому ўзнікла гэтая бібліятэка.

Спасылкі Афіцыйная старонка бібліятэкі

Катэгорыя:Дэрбі Катэгорыя:Музей і мастацкая галерэя Дэрбі