Рамэа і Джульета: сцэна ў грабніцы — карціна англійскага мастака Джозефа Райта, напісаная ў 1790 годзе, якая выстаўлялася ў 1790 і 1791 годзе, на выставе ў Дэрбі ў 1839 годзе ў Інстытуце Механікі, і зараз выстаўленая ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі. Карціна адлюстроўвае сцэну з драмы «Рамэа і Джульета» Шэкспіра, у якой Джульета, якая стаіць на каленях у цела Рамэа, чуе чые крокі і накіроўвае на сябе кінжал, каб пакончыць жыццё самагубствамRomeo and Juliet by Joseph Wright of Derby, Europeana, accessed March 2011 (радок «Там шум! Я паспяшаюся. О нож шчаслівы!» (акт 5, сцэна 3)«Yea, noise? Then I’ll be brief. O happy dagger!»).

thumb|left|Мікеланджэла, «Цітыўс»Памеры карцінай — 180 на 240 сантыметраў . Акрамя карціны, музей Дэрбі выстаўляе эскіз Райта, у якім існуюць змены ў малюнках саркафага і правай нішы, зроблена спроба павялічыць памер выявы асветленай сцяны. Прыцягвае вока гераічная поза Джульеты, а поза Рамэа пераклікаецца з карцінай Мікеланджэла «Цітыўс»Royal Collection. У карціне выкарыстаны светлавыя эфекты (спалучэнне цемры і асвятлення свечкамі), якімі асабліва славіўся Райт.

thumb|Самуэль Рэйнер, Выстава ў Дэрбі 1839 года: карціна Райта бачна на дальняй сцяне з левага боку Задумка карціны прыйшла да Райта ў снежні 1776 года, калі ён прапанаваў вобраз «Джульета прачынаецца ў грабніцы». Заказ на карціну быў зроблены брытанскім выдаўцом Альдэрманам Джонам Бойдэлам (Alderman John Boydell) для яго «шэкспіраўскай галерэі» (першай часткі праекту, накіраванага на заахвочванне брытанскай школы жывапісу, якая заключалася ў выпуску ілюстраванага збору п'ес Шэкспіра). Аднак работа паслужыла прычынай сур'ёзнай сваркі паміж імі: Райт выявіў, што Бойдэл дзяліў мастакоў на два класа, і аднёс Райта да другога. Яму, павінны былі заплаціць 300 фунтаў, у той час як іншыя мастакі атрымлівалі прыбытак, які падлічваўся тысячамі. Пратэст Райта быў звязаны нават не столькі са стратай даходу, колькі з рэпутацыйнымі стратамі.

Бойдэл быў непахісны, і хоць карціна была гатова ў тэрмін, у галерэю былі ўключаны іншыя карціны Райта — «Бура» (цяпер страчаная) і больш сціплая сцэна непагадзі на карціне «Зімовая казка». «Рамэа і Джульета», якая цяпер лічыцца лепшай з трох яго карцін у галерэі, засталася ў Райта. Магчыма, існавалі і іншыя рознагалоссі, прычынай якіх стала стварэнне Джэймсам Норткатам для Бойдэла карціны памерам 9 на 11 футаў аб той жа сцэне Рамэа і Джульеты ля магілы . Гэтая карціна была вельмі добра прынята наведвальнікамі галерэіJames Northcote, A Monument Belonging to the Capulets (1789) , Shakespeare Illustrated, accessed March 2011.

Карціна Райта выстаўлялася ў Каралеўскай Акадэміі ў 1790 годзе, але ён не быў задаволены, так як па яго словах яна была дрэнна прадстаўлена ў сувязі з позняй дастаўкай. Райт адчуваў сябе абражаным з боку Каралеўскай акадэміі мастацтваў і быў рады выставіць пяць карцін у Таварыстве мастакоў Вялікабрытаніі'Candidates for fame': the Society of Artists of Great Britain, 1760—1791, Matthew Hargraves, Yale University Press, 2005, 244 pages, accessed March 2011. Карціна была выстаўлена ў Таварыстве і ў наступным годзе, яна была перапрацавана, але яе па-ранейшаму не ўдалося прадацьModes, Derby Museum Catalogue, accessed March 2011. Вядома, што карціна была ўключана ў выставу ў Інстытуце механікі Дэрбі, і яна бачна на карціне Самуэля Рэйнера. Многія з карцін, што выстаўляліся ў Рэйнера былі з калекцыі Джозефа Страта. Шматлікія экспанаты калекцыі Рэйнера ўвайшлі ў ранні збор Музея Дэрбі, але «Рамэа і Джульеце» спатрэбілася шмат гадоў, перш чым яна вярнулася ў калекцыю.

Карціна выстаўлялася пасля смерці Райта (якая настала ў 1797 годзе) ў 1801 і 1810 гадах на продаж, але не знайшла пакупніка. У выніку яна была куплена ў душапрыказчыкаў Райта і знаходзілася ў сям'і Окс з 1883 года, пакуль не была набыта для Музея Дэрбі за 33250 фунтаў стэрлінгаў у 1981 годзеRomeo and Juliet by Joseph Wright , Artfund, accessed March 2011.

Катэгорыя:Музей і мастацкая галерэя Дэрбі Катэгорыя:Карціны Джозефа Райта