Маце́юс Вала́нчус або Мацей Казімір Валанчэўскі (, ; ) — літоўскі пісьменнік, асветнік, гісторык, каталіцкі цельшаўскі (жамойцкі) біскуп (1849—1875). Арганізатар руху кніганошаў.
Біяграфія Скончыў Віленскую галоўную духоўную семінарыю (1828). З 1840 года прафесар Віленскай і Пецярбургскай духоўных акадэмій, з 1845 — рэктар Варнейскай духоўнай семінарыі, з 1849 — жамойцкі біскуп. Для ўмацавання каталіцтва ў літоўскай вёсцы праводзіў асветніцкую працу на літоўскай мове, арганізоўваў парафіяльныя школы, стварыў шырокую сетку таварыстваў цвярозасці. Быў лаяльны да расійскай царскай улады, але выступаў супраць прымусовага насаджэння ў Жамойці праваслаўя, русіфікацыі насельніцтва і забароны літоўскага друку. 18 жніўня 1863 годзе выдаў адозвы з заклікам заставацца вернымі царскаму ўраду. У 1864 годзе перанёс сталіцу дыяцэзіі з Варняў у Коўна.
Аўтар гістарычнага даследавання «Жамойцкае біскупства» («Żemajtiu Wiskupste», Вільня, 1848, 2 ч.), дыдактычных апавяданняў і аповесцей. Складальнік зборніку «Жамойцкія прыказкі» (1867).
Творы Raštai. T. 1—2. Vilnius, 1972; Biskupstwo żmujdzkie. Kraków, 1898 (польскі пераклад)
Крыніцы
Спасылкі
Classic Lithuanian Literature Anthology. Motiejus Valančius Bishop Motiejus Wolonczewscki †
Катэгорыя:Біскупы жамойцкія Катэгорыя:Капеланы Катэгорыя:Літоўскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Літвы Катэгорыя:Асобы на банкнотах Катэгорыя:Асобы на манетах Катэгорыя:Каталіцкія біскупы Літвы