Гіта Уэсекская (; ? — або 1107Пашуто В. Т. Внешняя… C. 135.) — англійская прынцэса, дачка апошняга ўладарнага англасаксонскага караля Гаральда Годвінсана і Элдгіты Лебядзінай шыі.

Пасля гібелі бацькі ў бітве пры Гасцінгсе 1066 годзе, уцякла ва Фландрыю, пасля, паводле Саксона Граматыка, разам з некалькімі братамі і сёстрамі жыла ў свайго дзядзькі Свена Эстрыдсана, дацкага караля.

У 1074 годзе ўзяла шлюбам з «рускім князем Вальдэмарам» (Уладзімірам Манамахам). Маці вялікага князя Мсціслава, назвала яго па сваім бацьку Гаральдам, пад гэтым імем Мсціслаў вядомы ў заходніх крыніцах.

Аляксандр Назарэнка выказаў гіпотэзу, што Гіта падтрымлівала сувязь з Панцеляймонаўскім кляштарам у Кёльне і ўдзельнічала ў 1-м крыжовым паходзе разам з Готфрыдам Бульёнскім, памерла і пахавана ў Палесціне. Паводле іншай версіі, памерла ў Смаленску ў 1107 годзе.

Крыніцы

Літаратура Назаренко А. В. Древняя Русь на международных путях. — М., 2001. ISBN 5-7859-0085-8; Пашуто В. Т. Внешняя политика Древней Руси. — М.: Наука, 1968.

Катэгорыя:Каралі уэсекскія Катэгорыя:Гісторыя Англіі Катэгорыя:Жанчыны Старажытнай Русі