Андрэ́й Ю́р’евіч Мдыва́ні або Мдзівані (, Тбілісі — ) — беларускі кампазітар, педагог. Народны артыст Беларусі (2013).
Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся 1 кастрычніка 1937 года ў Тбілісі (Грузінская ССР). Грузін па паходжанні. Пляменнік (1932—2016), грузінскага і расійскага фізіка, лаўрэата Ленінскай прэміі, з якім сябраваўРыцарь страстей. 18.12.2009.
Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя А. В. Луначарскага па класе кампазіцыі прафесара А. В. Багатырова (1969) і пад яго ж кіраўніцтвам (сумесна з М. І. Пяйко) асістэнтуру-стажыроўку (1972).
Працаваў загадчыкам музычнай часткай у драматычных тэатрах Смаленска (1961—1963), Дзяржынска (1963), Кірава (1963). У 1964 годзе — канцэртмайстар педагагічнага вучылішча ў Смаленску. З 1969 года — выкладчык Мінскага музычнага вучылішча і Беларускай кансерваторыі. З 1972 года — загадчык музычнай часткай Тэатра імя Янкі Купалы ў Мінску, з 1984 года — дацэнт, з 1993 года — прафесар кафедры кампазіцыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкіМдывані Андрэй (р.1937) на сайце Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
Памёр 19 ліпеня 2021 годаУшел из жизни народный артист Беларуси композитор Андрей Мдивани.
Творчасць Найбольш значныя дасягненні кампазітар меў у галінах сцэнічнай, аркестравай (сімфанічнай і для народных інструментаў) і харавой музыкі. Асноўныя тэмы творчасці — гісторыя і сучаснасць, філасофскія ідэі і канцэпцыі, своеасабліва звязаныя з нацыянальнай праблематыкай. Адметная рыса стылю — накіраванасць на прыгажосць. Як мастак ён належыць да экспрэсіўнага крыла рамантызму, узбагачанага практыкай ХХ ст. У галіне сімфанічнай музыкі — прыхільнік высокага сімфанізму, адзін з заснавальнікаў праграмнай сімфоніі на нацыянальную тэматыку; у харавой музыцы аднавіў на новай аснове традыцыі візантыйскага песнапення і праваслаўнага спеву, стварыў падставу для фальклорна арыентаванага кірунку; у музыцы для народнага аркестра — жанрыст, стваральнік народнааркестровага сімфанізму. Тэатральнай музыцы ўласцівы яскравая вобразнасць і эмацыянальнае спалучэнне эпічнасці з напружаным дынамізмам і кантраснасцю. Індывідуальны стыль кампазітара характарызуюць тэатральнасць мыслення, змястоўнасць і глыбіня мастацкіх задум, каларыстычнасць, прыгажосць інтанавання і выразнасць музычнай мовы.
Творы музычная камедыя «Дзяніс Давыдаў», мюзікл «Месс Менд», балет «Страсці» («Рагнеда»), араторыі «Ванька-встанька», «Вольнасць», кантата «Мы помнім вас, людзі», 8 сімфоній, сімфанічныя паэмы «Фрэскі», «Пахаванне Хатыні», «Дыялект», канцэрт-паэма для віяланчэлі з аркестрам, «Музычны момант» для струннага аркестра, п’есы для народнага аркестра, канцэрт-паэма «Памяці В. Помазава» для баяна і аркестра, п’есы для фартэпіяна, харавыя цыклы, музыка для тэатра, кіно, тэле- і радыёспектакляў.
Сям’я Прыкладна з 1972 года ў шлюбе з музыказнаўцам Таццянай МдываніРыцарь страстей. 18.12.2009.
Узнагароды Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1982). Дзяржаўная прэмія БССР (1988), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1996, у аўтарскім калектыве) — за балет «Страсці» («Рагнеда»), Народны артыст Беларусі (2013)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 красавіка 2013 года № 189 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» . Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2008).
Літаратура
Спасылкі Сайт кампазітара Андрэй Юр’евіч Мдзівані // ХОР.by Мдивани Андрей Юрьевич // Сайт Беларускага саюза кампазітараў
Катэгорыя:Кампазітары СССР Катэгорыя:Кампазітары Беларусі