Cessna 208 () — лёгкі аднаматорны турбавінтавы самалёт з фіксаваным шасі. Выпускаецца кампаніяй Cessna з 1984. Існуюць пасажырскія, грузавыя і ваенныя мадыфікацыі.

Гісторыя

Распрацоўка Cessna 208 пачалася ў 1980. Пасля двух гадоў тэставання, у снежні 1982, адбыўся першы палёт прататыпа. У жніўні 1984 самалёт запушчаны ў серыю. Яшчэ ў працэсе распрацоўкі праектам зацікавіўся буйны аператар авіяперавозак FedEx. Па яго заказу былі створаны грузавыя версіі: Cargomaster і Super Cargomaster (усяго каля 300). На аснове гэтых мадыфікацый Cessna пачала распрацоўку мадэляў для пасажыраперавозак і ВПС, у асноўным прызначаных на экспарт. Ужо да 1998 было прададзена больш за тысячу экзэмпляраў, прычым 60% – за мяжу.

Выкарыстоўванне самалёта ў розных умовах патрабавала варыятыўнасці ў абсталяванні: Cessna 208 можа абсталявацца паплаўкамі, лыжамі, зброяй, пасажырскія месцы могуць ператварацца ў грузавы адсек, або грузавы кантэйнер можа выкарыстоўвацца ў якасці багажнага аддзялення.

28 красавіка 2008 Cessna аб’явіла, што ўсе новыя мадэлі будуць пастаўляцца з навігацыйнай сістэмай Garmin G1000.

Характарыстыкі Мадыфікацыя Grand Caravan

Экіпаж: 1 чалавек Пасажыры: 14 Размах крылаў: 15,88 м (52′ 1") Даўжыня: 12,67 м (41′ 7") Вышыня: 4,7 м (15′ 55") Грузападымальнасць: 1841 кг (4000 фнт) Максімальная хуткасць: 324 км/ч (175 вузлоў) Рухавік: Pratt & Whitney PT6A-114A, 503 кВт (675 к.с.) Запас паліва: 1268 л (335 галонаў) Маса пустога самалёта: 2075 кг (4575 фнт) Максімальная ўзлётная маса: 3980 кг (8785 фнт)

Мадыфікацыі Пасажырскія

Cessna 208A Caravan I (1984) — базавая версія. Cessna 208A Caravan 675 (1997) — версія з больш магутным рухавіком PT6A-114A. Caravan Amphibian — версія з усталяванымі паплаўкамі Wipaire 8000Caravan Amphibian . Cessna 208B Grand Caravan — версія на 14 пасажыраў з рухавіком PT6A-114A. Soloy Pathfinder 21 (1997) — двухматорная версія кампаніі Soloy.

Грузавыя

Cessna 208A Cargomaster (1984) — версія з павялічанай колькасцю абсталявання і дабаўленым падфюзеляжным кантэйнерам. Cessna 208B Super Cargomaster (1998) — мадыфікацыя Cargomaster на аснове серыі B.

Ваенныя

U-27A — базавая ваенная мадыфікацыя. C-98 — версія U-27A для бразільскіх ВПС. C-16 — праектаваная версія. Магчыма выкарыстоўванне ў Цэнтральнай Амерыцы. AC-208 Combat Caravan — версія, узброеная ракетамі Hellfire. Выкарыстоўваецца Іракам і Ліванам.

Эксплуатанты Грамадзянская авіяцыя

Аўстралія Батсвана Беліз Бразілія Венесуэла Вялікабрытанія Грэцыя ЗША Калумбія Канада Новая Зеландыя Панама Парагвай Перу Тайланд Уругвай Францыя Чылі

Ваенная авіяцыя

ААЭ Багамы Бангладэш Бразілія Ірак Калумбія Кот-д'Івуар Ліберыя Ліван Мексіка ПАР Чылі

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Самалёты Cessna Катэгорыя:Самалёты ЗША Катэгорыя:Самалёты агульнага прызначэння