thumb|right|350px|Класічная культура Веракрус і іншыя важныя паселішчы класічнай эры
thumb|right|Дзве «пальмы» (прыладдзе для гульні ў мяч, гл. тэкст), культура Веракрус, вышыня 45 см
right|thumb|Пары фігурак на арэлях з Рэмахадас, прыкладна IV—IX стст. thumb|right|Буйная жаноча-мужчынская падвойная фігура з Рэмахадас. Звярніце ўвагу на жаночыя грудзі і птушак справа ад фігуры. Класічная культура Веракрус, ці Класічная культура ўзбярэжжа Мексіканскага заліва — культурная вобласць у паўночнай і цэнтральнай частцы сучаснага мексіканскага штата Веракрус, дзе існавала індзейская культура прыкладна з I па XI ст. н. э. Па месаамерыканскай храналогіі культура належала да класічнай эрыРозныя аўтары па-рознаму датуюць часавыя рамкі культуры, напрыклад, Noble (p. 645) — з 250 па 900 гг, іншыя больш абцякальна спасылаюцца на класічную эру месаамерыканскай храналогіі, часавыя рамкі якой для розных рэгіёнаў розныя.. Часам памылкова называецца татанакскай культурай.
Цэнтрам культуры быў Эль-Тахін; сярод іншых паселішчаў вылучаліся Ігерас (Higueras), Сапаталь, Сера-дэ-лас-Месас, Напілоа і Рэмахадас (апошнія былі двума важнымі цэнтрамі вытворчасці керамікі). Культура Веракрус распаўсюджвалася ўздоўж узбярэжжа Мексіканскага заліва паміж рэкамі Панука на поўначы і Папалаапан на поўдні.
Характарыстыка Асноўнай тэмай мастацтва культуры Веракрус з'яўляецца чалавечае ахвярапрынашэнне, у прыватнасці, у кантэксце мясцовай гульні ў мячKampen (1978) p. 116.. Характэрным элементам з'яўляюцца спіралепадобныя завіткі, прадстаўленыя як на манументальнай архітэктуры, так і на малых вырабах, у тым ліку кераміцы і нават на разьбе па костцы. Прынамсі адзін даследнік выказаў здагадку, што галовы і іншыя фігуры, утвораныя завіткамі, уяўляюць сабою форму піктаграфічнай пісьменнасці культуры ВеракрусSee Kampen-O’Riley, p. 299.. Падобны стыль завіткоў мог развіцца з малюнкаў у Ч'япа-дэ-Корса і КамінальхуюKubler, p. 141..
Акрамя завіткоў, архітэктура пакрыта мноствам іншых арнаментаў, падобных прадстаўленым на Пірамідзе ніш у Эль-Тахіне. Арнаменты ўяўляюць сабою рэзкі кантраст святла і ценіKubler, p. 139..
Хоць на культуру Веракрус аказалі прыкметны ўплыў Тэатыўакан і мая, ніводная з азначаных дзвюх культур не з'яўляецца яе прамым папярэднікам. Насупраць, уплыў культуры Веракрус прыкметна як мінімум у асобных цэнтрах эпіёльмекскай культуры, напрыклад, Сера-дэ-лас-Месас і Ла-МахараWilkerson, p. 46-47..
Часам класічную культуру Веракрус памылковы асацыююць з татанкамі, якія займалі гэтую тэрыторыю падчас канкісты. Тым не менш, як адзначаюць Майкл Коу і Кюблер, сведчанняў таго, што татанкі сапраўды мелі дачыненне да гэтай культуры, пакуль не выяўленаCoe, p. 115, і Kubler, p. 137. Назву «татанакская культура» па гэтай прычыне варта лічыць памылковай.
Сацыяльная арганізацыя На сацыяльнае расслаенне, наяўнасць эліты і рамесную спецыялізацыю грамадства Веракрус указваюць пахаванні, манументальныя скульптуры, разьбяныя рэльефы і распаўсюджванне архітэктуры ў рэгіянальных цэнтрах. Спадчынныя кіраўнікі кіравалі рэгіянальнымі цэнтрамі малога і сярэдняга памераў, якія не перавышалі па плошчы 2000 км2, і ажыццяўлялі сваё кіраванне шляхам палітычнага і рэлігійнага кантролю над далёка ідучымі гандлёвымі сеткамі, а таксама падтрымлівалі сваю легітымнасць шляхам такіх традыцыйных для Месаамерыкі абрадаў, як кровапусканне, чалавечыя ахвяры, войны і выкарыстанне экзатычных тавараўPool, et al., p. 207.. Большасць насельніцтва жыло ў ізаляваных сялянскіх сядзібах ці паселішчахPool, p. 205..
Падобна папярэднім альмекам і эпіёльмекам, культура Веракрус была заснавана на падсечна-агнявой гаспадарцы, земляробстве перакладнага тыпу. Асноўным відам харчавання была кукуруза, а дадатковымі — хатнія сабакі, дзікія алені і іншыя жывёлы, а таксама рыба і малюскі. Важнай пасяўной культурай таксама была бавоўнаPool, p. 212..
Класічная культура Веракрус шанавала шматлікіх месаамерыканскіх богаў, у прыватнасці, бога смерці (асабліва важную ролю ён гуляў у Эль-Тахіне; яго часта асацыююць з ацтэкскім богам Міктлантэкутлі) і монстра зямлі (відаць, перанятага ад альмекаў)Pool, et al., p. 208..
Гульня ў мяч
Відаць, гульня ў мяч атрымала ў культуры Веракрус шырокае распаўсюджаннеДэвіс (Davies, p. 123) і Майкл Коу (Coe, p. 118) аднадушна адзначаюць, што гэтая гульня сярод насельнікаў Эль-Тахіна стала «масавым вар'яцтвам».. У кожным з культурных цэнтраў гэтай культуры мелася хоць бы адно поле для гульні ў мяч, а ў Эль-Тахіне іх было выяўлена 18Па дадзеных Метраполітан-музея, гульнявых палёў у Эль-Тахіне было 17 «Palma with Skeletal Head Figure (Mexico, Veracruz) (1978.412.16)», тады як Дэй (Day, p. 75) піша аб 18-ці. Па дадзеных іншых даследнікаў, гульнявых палёў было менш. Магчыма, разыходжанні звязаны з тым, што кнігі пісаліся ў розны час, тады як даследчыкі працягвалі рабіць новыя адкрыцці.. Менавіта ў культуры Веракрус паслякласічнай эры гульня дасягнула свайго росквітуУілкерсан (Wilkerson, p. 48) адзначае: «Рытуал гульні ў мяч дасягае свайго піку пры культуры Веракрус — такім моцным захапленне гэтай гульнёй не было нідзе больш у Месаамерыцы»..
Рытуалы гульні ў мяч шырока прадстаўлены ў манументальным мастацтве Веракрус. Сцены найбуйнейшага са стадыёнаў для гульні ў мяч, Паўднёвага Стадыёна ў Эль-Тахіне, пакрыты разьбянымі насценнымі малюнкамі, дзе прадстаўлены сюжэты чалавечага ахвярапрынашэння ў кантэксце гульні. Найболей драматычным з'яўляецца сюжэт, дзе бог дажджу праколвае свой пеніс (акт рытуальнага кровапусканні) і напаўняе крывёй з яго рытуальны бак з адурманьваючым напоем пульке, які, відаць, выпівалі па канчатку гульні, пасля рытуалу ахвярапрынашэнняўWilkerson, p. 65..
Характэрным для культуры Веракрус з'яўляецца выкарыстанне спецыфічнага каменнага інвентара для гульні ў мяч: «ярмо» (ці «хамут»), «свечак» () і «пальмаў» (). «Ярмо» уяўляла сабою U-падобны камень, які надзяваўся на талію іграка, а «свечкі» і «пальмы» насаджваліся на яго. Археолагі мяркуюць, што падобныя каменныя паясы не выкарыстоўваліся ў гульні, а з'яўляліся рытуальнымі малюнкамі, тады як у рэальнасці гульнявое «ярмо» выраблялася са скуры ці тканіны. Па прычыне недаўгавечнасці гэтых матэрыялаў у раскопках падобныя прадметы не былі выяўлены. Існавала і мясцовая спецыфіка выкарыстання інвентара: «хамуты» і «свечкі» выяўлены ў раскопках ад Тэатыўакана да Гватэмалы, а «пальма» сустракалася на тэрыторыі сучаснага штата Веракрус.
Кераміка Да пачатку 1950-х гг. меліся толькі нешматлікія ўзоры керамікі Веракрус, звычайна з няясным месцам паходжання. З тых часоў былі адкрыты тысячы фігурак і фрагментаў керамікі на такіх археалагічных помніках, як Рэмахадас, Лос-Серас, Дыча-Туэрта і Тэненешпан (некаторыя — «чорнымі археолагамі»). Яны патрапілі ў шматлікія музейныя экспазіцыі і дапамаглі пашырыць сучаснае ўяўленне пра дадзеную культуруMedellin Zenil. See also Covarrubias, p. 191..
Фігуркі ў стылі Рэмахадас — магчыма, найбольш характэрныя для дадзенай культуры — звычайна вырабляліся ўручную і ўпрыгожваліся накладным арнаментам. Асабліва варта адзначыць фігуркі з усмешлівымі тварамі () з трохкутнымі галовамі і выцягнутымі вушамі. Фігуркі ў стылі напілоаPre-Columbian Gallery: Mexico — Nopiloa || The Lands Beyond звычайна горш упрыгожаны, без накладнога арнаменту, нярэдка вырабляліся шляхам адліўкіCovarrubias, p. 191..
Да культуры Веракрус належаць некалькі з вядомых месаамерыканскіх фігурак з коламі (кола было нехарактэрным для месаамерыканскіх культур). Акрамя таго, культура Веракрус выкарыстоўвала для афарбоўкі бітум.
Літаратура Bruhns, Karen Olsen Anthropology 470 Study Guide. Coe, Michael D. (2002); Mexico: From the Olmecs to the Aztecs Thames and Hudson, London. Covarrubias, Miguel (1957) Indian Art of Mexico and Central America, Alfred A. Knopf, New York. Davies, Nigel (1982) The Ancient Kingdoms of Mexico, Penguin Books, London, 1990 printing, ISBN 0-14-013587-1.
Kampen, M. E. (1978) «Classic Veracruz Grotesques and Sacrificial Iconography», in Man, Vol. 13, No. 1 (Mar., 1978), pp. 116–126. Kampen-O’Riley, Michael (2006) Art Beyond the West, Prentice-Hall Art, Second Edition, ISBN 978-0132240109. Kubler, George (1990) The Art and Architecture of Ancient America, 3rd Edition, Yale University Press, ISBN 0-300-05325-8. Noble, John; Nystrom, Andrew Dean; Konn, Morgan; Grosberg, Michael (2004) Mexico, Lonely Planet, 9th Ed, ISBN 1740596862. Medillin Zenil, Alfonso; Frederick A. Peterson (1954) «A Smiling Head Complex from Central Veracruz, Mexico» in American Antiquity, Vol. 20, No. 2. (Oct., 1954), pp. 162–169. Metropolitan Museum of Art, «Palma with Skeletal Head Figure (Mexico, Veracruz) (1978.412.16)» (October 2006) in Timeline of Art History, New York. Pool, Christopher (2002) «Gulf Coast Classic» in Encyclopedia of Prehistory; Volume 5, Middle America, Peter Neal Peregrine and Melvin Ember, eds., Springer Publishing.
Wilkerson, S. Jeffrey K. (1991) «Then They Were Sacrificed: The Ritual Ballgame of Northeastern Mesoamerica Through Time and Space», in The Mesoamerican Ballgame, University of Arizona Press, ISBN 0-8165-1360-0.
Спасылкі
Гісторыя індзейцаў штата Веракрус A Nopiloa-style figurine of a woman in ceremonial dress, 700—900 CE. A Nopiloa-style ballplayer figurine, 700—1000 CE. Note the yoke worn about the waist. Вялікая калекцыя керамікі класічнага Веракруса у музеі Логан Белойцкага каледжа.
Катэгорыя:Гісторыя Мексікі Катэгорыя:Археалогія ў Мексіцы Катэгорыя:Індзейцы Цэнтральнай Амерыкі Катэгорыя:Дакалумбава Амерыка