Жан-Філіп Рамо (; 25 верасня 1683, Дыжон — 12 верасня 1764, Парыж) — французскі і тэарэтык музыкі эпохі барока.

Біяграфія Сын арганіста, ведаў ноты раней, чым навучыўся чытаць. Вучыўся ў езуіцкай школе. У 18 гадоў быў адпраўлены бацькам у Італію ўдасканальваць музычную адукацыю ў Мілане. Пасля вяртання выступаў скрыпачом у аркестры Манпелье, служыў арганістам у Дыжоне, Клермон-Феране, Ліёне. З 1722 пасяліўся ў Парыжы. Пісаў для парыжскіх тэатраў, складаў духоўную і свецкую музыку, з 1745 стаў прыдворным кампазітарам.

Музычная творчасць Развіваў заснаваны Ж.-Б. Люлі жанр лірычнай трагедыі. У оперы ўзмацніў эмацыянальную выразнасць музыкі, ролю аркестра, увагу да рэчытатыўна-арыёзнай сферы. Аўтар опер, опер-балетаў, балетаў, камедый-балетаў і інш., свецкіх кантат, маготаў, канцэртаў для клавесіна і камернага ансамбля, п’ес для клавесіна, музыкі для спектакляў і інш. У «Трактаце пра гармонію…» (1722) абгрунтаваў тэрцавую будову акордаў, увёў паняцце «гарманічнага цэнтра» (тонікі), дамінантнай і субдамінантнай функцый.

Літаратура

Lester, Joel. Compositional theory in the eighteenth century. Cambridge (Mass.): Harvard University Press, 1992. Lester J. Rameau and musical thought in the Enlightenment // The Cambridge history of Western music theory, ed. by Thomas Christensen. Cambridge, Mass., 2002, pp. 753-778.

Спасылкі Творы Жан Філіпа на сайце Classical Connect Бясплатная бібліятэка класічнай музыкі на Classical Connect Сайт Рамо Поўная дыскаграфія кампазітара

Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Францыі Катэгорыя:Оперныя кампазітары Катэгорыя:Балетныя кампазітары Катэгорыя:Тэарэтыкі музыкі Катэгорыя:Людзі, у гонар якіх названы кратар на Меркурыі