Іст-Рывер () — суднаходны праліў у горадзе Нью-Ёрку паміж залівам Апер-Нью-Ёрк і пралівам Лонг-Айлэнд-Саўнд, які адлучае нью-ёркскія раёны Манхэтан і Бронкс ад Брукліна і Квінз. Звязаны з рэкамі Гудзон і Гарлем. Даўжыня 26 км.
Сем аўтамабільных мастоў (сярод іх Бруклінскі мост, Манхэтанскі мост, Вільямсбургскі мост, мост Квінсбора), чыгуначны мост, пад пралівам праходзяць два аўтамабільныя тунэлі. Партовыя будынкі, у тым ліку былы ваенны порт (у Брукліне). Па беразе ўздоўж Манхэтана праходзіць аўтамагістраль ФДР Драйв, тут жа — будынак штаб-кватэры ААН. У раёне Квінз ля берага праліва — аэрапорт Ла-Гуардзія.
Катэгорыя:Нью-Ёрк Катэгорыя:Пралівы ЗША