Падзеі 16 красавіка: Стэфан Ураш IV Душан быў каранаваны як «цар сербаў і грэкаў». 26 жніўня: Бітва пры Крэсі, адна з найважнейшых у ходзе Стагадовай вайны. Англійская армія караля Эдуарда III разбіла французскае войска дзякуючы майстэрству сваіх лучнікаў, канец эры дамінавання рыцарскай кавалерыі. 17 кастрычніка: Армія Шатландыі разгромлена англійскімі войскамі ў бітве пад Невілз-Крос; палонены шатландскі кароль Дэвід ІІ. кастрычнік: «Чорная смерць» з’явілася ў нізоўях Дона і Волгі, спустошыўшы сталіцу золатаардынскіх ханаў Сарай і блізкія гарады.

Нарадзіліся

Памерлі 26 жніўня: Ян Люксембургскі, граф Люксембурга