Санча III Кастыльскі () або Санча III Жаданы () ( — , Таледа) — кароль Кастыліі з 1157 г. Старэйшы сын Берэнгелы Барселонскай і Альфонса VII Кастыльскага, па волі якога землі Кастыліі і Леона былі падзелены паміж двума яго сынамі — пасля смерці бацькі Санча стаў каралём Кастыліі, а яго брат Фернанда атрымаў у спадчыну каралеўства Леон. Санча садзейнічаў стварэнню ордэна Калатравы, калі тампліеры адмовіліся падтрымліваць абарону памежнага горада Калатрава, у валоданне якім ён быў перададзены Альфонсам VI у 1147 годзе. Санча перадаў валоданне Калатравой, абату Раймонду Дыега Веласкесу, які і арганізаваў новы ваенны ордэн. Санча III пахаваны ў капэле сабора Санта-Марыя-дэ-Таледа.
Шлюбы і дзеці
30 студзеня 1151 г. ажаніўся з Бланкай Наварскай, дачкой Гарсіі VI, караля Навары. Ад гэтага шлюбу нарадзілася толькі адно дзіця: Альфонса VIII (1155—1214), пераемнік Санча III на каралеўскім прастоле Кастыліі.
Бургундская дынастыя ПапярэднікАльфонса VII Кароль Кастыліі 1157 — 1158 ПераемнікАльфонса VIII
С