Віталь Мікалаевіч Шкраба ( — ) — прафесійны беларускі баксёр, двухразовы чэмпіён Беларусі ў суперцяжкай вазе (97 кілаграм).
Біяграфія Віталь Шкраба нарадзіўся 2 чэрвеня 1970 ў Салігорску, БССР.
Пасля заканчэння школы, паступіў вучыцца ў ПТВ, па спецыяльнасці зваршчык. Праходзіў тэрміновую службу ва ўзброеных сілах. Па вяртанні з войска захапіўся спортам: лёгкай, цяжкай атлетыкай, плаваннем і, нарэшце, боксам.
Двухразовы чэмпіён Беларусі ў суперцяжкай вазе, чэмпіён СНД.
Прафесійную кар’еру пачаў у 1997 годзе. Праводзіў баі з многімі вядомымі баксёрамі, у тым ліку з Мікалаем Валуевым і Мікалаем Паповым.
17 ліпеня 2008 года знойдзены мёртвым з нажом у грудзях у сваёй кватэры ў Салігорску, Мінская вобласць, Беларусь. Версія следства — самагубства.
Катэгорыя:Баксёры паводле алфавіта Катэгорыя:Баксёры Беларусі Катэгорыя:Пахаваныя ў Салігорску