thumb|right|300px|Храм Эхекатля Каліцтлаўака (Calixtlahuaca) — гарадзішча посткласічнага перыяду на тэрыторыі мексіканскага штата Мехіка каля горада Талука-дэ-Лерда. Першапачаткова вядомы пад назвай «Матлацынка», гэты горад быў адміністрацыйным цэнтрам буйнога тэрытарыяльнага ўтварэння ў даліне Талука.
Археолаг Хасэ Гарсія Паён правёў раскопкі манументальных помнікаў у Каліцтлаўаке ў 1930-я гады і адрэстаўрыраваў шэраг храмаў і іншых збудаванняў. Найбольшую цікавасць прадстаўляюць Будынак 3 — круглы храм, прысвечаны ацтэцкаму богу ветру Эхекатлю, і Будынак 17 — буйны «палац». Па сваёй архітэктуры і каменным скульптурам Каліцтлаўака нагадвае іншыя ацтэцкія гарады сярэдняга і позняга посткласічнага перыяду (1100—1520) у цэнтральнай Мексіцы.
У 2002 годзе доктар пачаў у Каліцтлаўаке новы даследчы праект, які спансіравалі Універсітэт штата Арызона і Нацыянальны навуковы фонд, ЗША. Палявыя работы, пачатыя ў 2006 годзе, ахапілі ўсю тэрыторыю гарадзішча. У 2007 годзе ўпершыню быў раскапаны шэраг жылых дамоў і земляробчых тэрас.
У Каліцтлаўаке знойдзена , якой шэраг спецыялістаў прыпісвалі «еўрапейскае» паходжанне з-за рысаў твару.
Літаратура
Smith, Michael E. (2003) Postclassic Urbanism at Calixtlahuaca: Reconstructing the Unpublished Excavations of José García Payón. Smith, Michael E. (2005) "The «Roman Figurine» Supposedly Excavated at Calixtlahuaca, accessed January 2008. Smith, Michael E., Juliana Novic, Peter C. Kroefges, and Angela Huster (2007) «A New Map of the Aztec-Period City of Calixtlahuaca in Central Mexico. Antiquity 81:'Project Gallery' » Smith, Michael E., Jennifer Wharton, and Melissa McCarron (2003) «Las ofrendas de Calixtlahuaca» in Expresión Antropológica 19:35-53.
Спасылкі Calixtlahuaca Web Site Calixtlahuaca Archaeological Project Blog
Катэгорыя:Ацтэкі Катэгорыя:Штат Мехіка Катэгорыя:Археалогія ў Мексіцы