Ян IV () (? — 12 кастрычніка 642) — Папа Рымскі з 24 снежня 640 да 12 кастрычніка 642.

Біяграфія Родам з Далмацыі. Асудзіў на саборы ерась манафелітаў і так званы «эктэзіс» (тлумачэнне) імператара Іраклія, якое ўхваляла гэта вучэнне. Шмат выкупляў з рабства жыхароў Далмацыі і Істрыі, захопленых славянамі. У Латэране пабудаваў капліцу Св. Венанція — у гонар далучэння істрыйскай схізмы да каталіцкай царквы.

Катэгорыя:Папы Рымскія