Сяргей Леанідавіч Лагун (27 мая 1988, в. Дзёрнавічы, Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць, Беларуская ССР — 22 красавіка 2011, Наваполацк, Віцебская вобласць) — спартсмен-інструктар зборнай каманды Рэспублікі Беларусь па цяжкай атлетыцы, чэмпіён свету і Еўропы сярод юніёраў, удзельнік Алімпійскіх гульняў, сярэбраны і бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету. Загінуў у аўтакатастрофе.
Вынікі выступленняў ГодСпаборніцтваВагавая катэгорыяРывокШтуршокСума дваябор’яМесца 2007 Чэмпіянат свету сярод юніёраў да 77 кг 155.0 кг 189.0 кг 344.0 кг 1 2007 Чэмпіянат свету да 77 кг 152.0 кг 190.0 кг 342.0 кг10 2008 Алімпійскія гульні да 77 кг 157.0 кг 192.0 кг 349.0 кг10 2009 Чэмпіянат свету да 85 кг 171.0 кг 209.0 кг 380.0 кг 2 2010 Чэмпіянат свету да 85 кг 166.0 кг 211.0 кг 377.0 кг 3
Спасылкі Сяргей Лагун на сайце IWF Профіль на sports-reference.com Страта. Ён не паспеў за лініяй жыцця
Катэгорыя:Цяжкаатлеты Беларусі Катэгорыя:Цяжкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Загінулі ў аўтамабільных катастрофах Катэгорыя:Пахаваныя ў Верхнядзвінскім раёне
Катэгорыя:Асобы