Ян II (; ? — 8 мая 535) — Папа Рымскі з 2 студзеня 533 да 8 мая 535 года.

Біяграфія

У свецкім жыцці — рымлянін Меркурый. Сын Праекта з узгорка Цэлій. Стаў першым Рымскім Папам, які змяніў імя пры ўступленні на пасад (у дадзеным выпадку — каб не называцца імем паганскага бога).

У барацьбе супраць подкупу пры абранни пап, Ян звярнуўся за садзейнічаннем да гоцкага караля Аталарыха, які падмацаваў дэкрэт рымскага сената 530 года, які забараняў усялякі ціск на выбары, але запатрабаваў для сябе і для сваіх пераемнікаў права зацвярджаць іх і прызначыў за гэта пэўную суму.

Крыніцы

Катэгорыя:Папы Рымскія