Авіякатастрофа пад Петразаводскам 20 чэрвеня 2011 — катастрофа 20 чэрвеня 2011 самалёта Ту-134А авіякампаніі РусЭйр, бартавы нумар RA-65691, які выконваў рэйс па маршруце Масква — Петразаводск. Самалёт разваліўся на часткі і загарэўся ад удара аб зямлю пры заходзе на пасадку ў складаных метэаўмовах непадалёк ад петразаводскага аэрапорта каля сяла Бесавец, прыкладна ў 600 м ад тарца ўзлётна-пасадачнай паласы. Адразу загінулі 45 з 52 людзей, што знаходзіліся на борце самалёта.
У катастрофе загінулі грамадзянін Беларусі Міхаіл КарпукСреди погибших членов экипажа при катастрофе Ту-134 под Петрозаводском был гражданин Беларуси, грамадзяне Расіі, ЗША, Украіны, Нідэрландаў і Швецыі. Сярод ахвяр — шэраг кіраўнікоў атамнай галіны Расіі: Сяргей Рыжоў — дырэктар-генеральны канструктар АКБ «Гідрапрэс»; Генадзь Банюк — намеснік дырэктара, галоўны канструктар АКБ «Гідрапрэс»; Мікалай Труноў — галоўны канструктар і начальнік аддзела парагенератараў і цепламеханічнага абсталявання АКБ «Гідрапрэс»; Андрэй Трафімаў — галоўны тэхнолаг АКБМ імя Афрыкантава; Валерый Лялін — начальнік упраўлення «Атамэнергамаша».
Спасылкі http://mak.ru/russian/investigations/2011/tu-134_ra-65691.html сайт МАК avherald.com — Crash: Rusair T134 at Petrozavodsk on Jun 20th 2011
Катэгорыя:Авіяцыйныя здарэнні ў Расіі Катэгорыя:Падзеі 20 чэрвеня Катэгорыя:Чэрвень 2011 года Катэгорыя:Катастрофы 2011 года Катэгорыя:Петразаводск