Спораўскі заказнік — заказнік рэспубліканскага значэння, які рамяшчаецца на тэрыторыі чатырох раёнаў Брэсцкай вобласці — Бярозаўскім, Драгічынскім, Івацэвіцкім і ІванаўскімСпоровский . Заказнік быў утвораны пастановай Савету Міністраў БССР ад 15.08.1991 № 315.Биологический заказник республиканского значения Споровский

З 2006 г. біялагічны заказнік «Спораўскі» стаў пілотнай тэрыторыяфй праекта ЕС/ПРААН «Clima East: захаванне і ўстойлівае кіраванне тарфянікамі ў Беларусі для скарачэння выкідаў вугляроду і адаптацыі балотных экасістэм да змены клімату». Мэтамі праекта ў цэлым з’яўляюцца садзейнічанне скарачэнню выкідаў парніковых газаў і фармаванні сучасных падыходаў у галіне кліматычнай палітыкі ў краінах-партнёрах, а таксама наладжванне дыялогу паміж Еўрапейскім саюзам і ўдзельнікамі праекта, умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтваBelarus: «Sporaŭskae» project improves sustainable management of peatlands .

З 19 снежня 2025 года Рэспубліканскі біялагічны заказнік «Спораўскі» ператвораны ў Рэспубліканскі заказнік «Спораўскі».

Статус Спораўскі заказнік першым у Беларусі атрымаў статус водна-балотнага ўгодзя міжнароднага значэння з 22.11.99 (крытэрыі 1а, 2а) і ахоўваецца Рамсарскай канвенцыяй.Пералік водна-балотных угоддзяў міжнароднага значэння. Таксама заказнік уключаны ў пералік тэрыторый, важных для птушак з 1998 года (код — BY002-003, крытэрыі А1, В2, В3).

Геаграфія Плошча заказніка складае 19384 гектараў, з якіх 4282 га прыпадае на Драгічынскі раён. Да заказніку далучана частка поймы ракі Ясельда агульнай плошчай 2800 гектараў.

Асноўная частка тэрыторыі заказніка занятая адкрытымі нізіннымі балотамі (43,2 %), нізіннымі балотамі з мазаічна размешчанымі хмызнякамі (17,9 %), балотамі, парослымі хмызнякамі (4,1 %).

Гідраграфія На тэрыторыі заказніка знаходзіцца Спораўскае балота — адно з самых вялікіх натуральных нізінных балотаў у Еўропе з унікальнай флорай і фаўнай. У цэнтры заказніка працякае рака Ясельда з вельмі звілістым і зарослым воднай расліннасцю рэчышчам. Пойма шырынёй ад 0,5 да 2 кіламетраў з абодвух бакоў рэчышча ўяўляе сабой тыповае нізіннае балота. У цэнтры заказніка знаходзіцца Спораўскае возера.

Фаўна

Тэрыторыя з’яўляецца вызначальным месцам гнездавання , папуляцыя якой знаходзіцца пад пагрозай глабальнага знікнення. Тут гняздуецца каля 9 % сусветнай папуляцыі і адзначана самая высокая ў свеце шчыльнасць гэтага віду. Заказнік забяспечвае існаванне папуляцый цэлага шэрагу рэдкіх і знікаючых відаў птушак, сярод якіх два віды ( і ) таксама знаходзяцца пад глабальнай пагрозай знікнення, а 20 занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Акрамя гэтага, тэрыторыя заказніка падтрымлівае папуляцыю , якая мае міжнародную значнасць, і папуляцыі і нацыянальнай значнасці. Усяго на гнездаванні ў заказніку адзначана 123 віды птушак. Таксама ўвагі заслугоўваюць і .Государственное природоохранное учреждение "Республиканский биологический заказник «Споровский»

З іншых рэдкіх прадстаўнікоў нашай фаўны, якія занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, у заказніку адзначаны 1 від паўзуноў () і 18 відаў насякомых, 2 з якіх уключаны яшчэ і ў Еўрапейскую Чырвоную кнігу.

Сысуны прадстаўлены сярод іншых такімі відамі: , , і .

Флора

Заказнік «Спораўскі» адзначаецца разнастайнасцю і багаццем вырастання лекавых раслін. На тэрыторыі заказніка налічваецца 18 відаў раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, і 13 відаў, якія маюць рэгіянальную значнасць, у тым ліку , , , , , , , і іншыя. Акрамя гэтага, тут адзначаны ўнікальныя супольнасці травяністай расліны , якія прыстасаваліся да росту на сухіх пясчаных выспах ва ўмовах, неспрыяльных для выжывання іншых відаў раслін. На ўчастках на ўсход ад Спораўскага возера растуць рэдкія ахоўныя віды архідэй.БИОЛОГИЧЕСКИЙ ЗАКАЗНИК СПОРОВСКИЙ

Лугава-балотная расліннасць займае каля 74 % тэрыторыі. У флоры 543 віды сасудзістых раслін.

Выкарыстанне

30 % тэрыторыі выкарыстоўваецца для касьбы, яшчэ 10 % для выпасу жывёлы. Астатнія плошчы не выкарыстоўваюцца. Вышэй па цячэнні ракі Ясельда размешчаны рыбгас «Сялец».

Інфраструктура

З 25 чэрвеня 2009 года ў в. Высокае Бярозаўскага раёна функцыянуе эколага-асветніцкі цэнтр заказніка. Ён размешчаны ў маляўнічым месцы, у 500 м ад р. Ясельда. Там жа на беразе Ясельды добраўпарадкавана зона адпачынку (маецца лодкавы прычал, 6-мятровая назіральная вышка, альтанкі з мангаламі і вогнішчамі).Государственное природоохранное учреждение "Республиканский биологический заказник «Споровский»

Населеныя пункты

Спорава Высокае Здзітава

Літаратура

Катэгорыя:Водна-балотныя ўгоддзі Беларусі Катэгорыя:Біялагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння Беларусі Катэгорыя:Тэрыторыі, важныя для птушак Катэгорыя:Бярозаўскі раён Катэгорыя:Драгічынскі раён Катэгорыя:Івацэвіцкі раён Катэгорыя:Іванаўскі раён