Залі́ў Ван-Ды́мен () — заліў у паўночнай частцы Аўстраліі, размешчаны паміж паўвостравамі Арнем-Ленд, Коберг і востравам Мелвіл. У заходняй частцы злучаны пралівам Кларэнс з залівам Бігл, які з'яўляецца часткай Тыморскага мора. У паўночнай частцы (паміж паўвостравам Коберг і востравам Мелвіл) злучаны пралівам Дандас з Арафурскім морам. Агульная плошча заліва складае каля 14 тысяч км2. У заліў упадаюць рэкі Мэры, Адэлейд, Саўт-Алігейтар, Іст-Алігейтар.
Заліў быў адкрыты ў 1644 годзе галандскім падарожнікам Абелем Тасманам, які назваў яго ў гонар Антоні ван Дымена, генерал-губернатара галандскіх калоній у Ост-Індыі. У 1802 годзе быў даследаваны брытанскім мараплаўцам Мэцью Фліндэрсам.
Спасылкі Anthony Roelofs, Rob Coles and Neil Smit. A survey of intertidal seagrass from Van Diemen Gulf to Castlereagh Bay, Northern Territory, and from Gove to Horn Island, Queensland
Ван-Дымен Ван-Дымен