Джон Грэй Гортан (, , Аўстралія — , ) — аўстралійскі палітык, 19 прэм’ер-міністр краіны.

У студзені 1968 Гортан стаў прэм’ер-міністрам, змяніўшы на пасадзе зніклага без вестак Гаральда Холта. Яго стыль кіраўніцтва прыцягваў да яго прыхільнікаў сярод выбаршчыкаў, але ў той жа час ствараў вільных ворагаў, у тым ліку сярод членаў ліберальнай партыі, лідарам якой ён з’яўляўся. У 1971 годзе ў выніку ўрадавага крызісу і выкліку Малкалма Фрэйзера (тагачаснага міністра абароны) Гортан пакінуў пасаду прэм’ер-міністра, а ў 1975 годзе Гортан пакінуў парламент.

Пасля сваёй адстаўкі Гортан жыў адасоблена ў Канберы, час ад часу даючы інтэрв’ю журналістам. Адзін час узначальваў рух за легалізацыю марыхуаны. Памёр у Сіднеі.

Спасылкі

Джон Гортан на сайце Сусветнага гістарычнага праекта Прэм’ер-міністры Аўстраліі: Джон Гортан на сайце Нацыянальнага архіва Аўстраліі Джон Гортан на сайце Нацыянальнага музея Аўстраліі

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Аўстраліі