Сіднейская тэлевежа (вядомая таксама як AMP Tower або Centrepoint Tower) — самае высокае ў Сіднеі і другое па вышыні ў Аўстраліі пасля Q1 у Голд-Косце будынак, гіпербалоідная канструкцыя. Таксама гэта другі па вышыні будынак у Паўднёвым паўшар’і (самы высокі — Sky Tower у Оклендзе, Новая Зеландыя). Але ў той жа час галоўная назіральная пляцоўка на Сіднейскай тэлевежы знаходзіцца больш чым на 50 метраў вышэй, чым у Оклендскай Sky Tower. Сіднейская тэлевежа з’яўляецца членам Сусветнай федэрацыі вышынных веж.

Вышыня вежы — 305 метраў (1001 фут). Самы верхні паверх размяшчаецца на вышыні ў 260 метраў. Будынак спраектаваны ў 1970 годзе, будаваўся ў перыяд з 1975 па 1981 гады. Сума, выдаткаваная на будаўніцтва будынка — 36 мільёнаў аўстралійскіх долараў. Галоўны архітэктар будынка — Дональд Крон.

Гл. таксама Гіпербалоідныя канструкцыі Heinle, Erwin; «Türme aller Zeiten — aller Kulturen», Deutsche Verlags-Anstalt, Stuttgart (Germany) , ISBN 3-421-02931-8, 1997.

Спасылкі Сайт Сіднейскай тэлевежы Рэстараны Сіднейскай тэлевежы

Катэгорыя:Тэлевежы Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Сіднея Катэгорыя:Архітэктура Аўстраліі Катэгорыя:Гіпербалоідныя канструкцыі