Кевін Рад (; нар. 21 верасня 1957, Намбур, Квінслэнд, Аўстралія) — аўстралійскі палітычны дзеяч. Нязменна пераабіраецца дэпутатам ніжняй палаты парламента Аўстраліі з 3 кастрычніка 1998 г. Лідар аўстралійскай Лейбарысцкай партыі 4 снежня 2006 — 24 чэрвеня 2010 г. Прэм'ер-міністр Аўстраліі 3 снежня 2007 — 24 чэрвеня 2010 г. Міністр замежных спраў Аўстраліі з 14 верасня 2010 г.

Прэм'ер-міністр Аўстраліі 3 снежня 2007 года Кевін Рад уступіў на пасаду прэм'ер-міністра. Былы тады Генерал-губернатар, Майкл Джэферы прыняў ад яго прысягу. Рад — першы прэм'ер-міністр, які прыняў прысягу Каралеве ў сваім офісе. Кевін Рад першы прэм'ер-міністр Аўстраліі, чыя партыя на ўсеагульных выбарах, якія праводзіліся з дня заканчэння Другой сусветнай вайны, не атрымала большасці галасоў выбаршчыкаў Новага Паўднёвага Уэльса або Вікторыі.

Пасля таго, як Кевін Рад анансаваў новы падатак на горназдабываючыя кампаніі, ён быў зрушаны з пасады лідара лейбарыстаў, і пакінуў 24 чэрвеня 2010 г. пасаду кіраўніка кабінета.

Спасылкі

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Аўстраліі Катэгорыя:Міністры замежных спраў Аўстраліі Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Члены Аўстралійскай лейбарысцкай партыі