Круглы дом () — найстарэйшы з захаваных будынкаў у Заходняй АўстралііHeritage Council of Western Australia :: Round House and Arthur Head Reserve .
Будынак размешчаны ў горадзе Фрымантл на тэрыторыі Артур-Хед, гістарычнай частцы паселішчаArthur Head, Fremantle Western Australia .
Круглы дом быў пабудаваны ў 1830 годзе, пасля стварэння калоніі ракі Суон. Доўгі час ён служыў у якасці турмы, а пасля стаў участкам паліцыі. У 1929 годзе Круглы дом быў прызнаны гістарычным помнікам Заходняй Аўстраліі.
З 1982 года аб’ект даступны для публікі штодзень за невялікую плату.
Катэгорыя:Колішнія турмы Катэгорыя:Славутасці Аўстраліі Катэгорыя:Заходняя Аўстралія Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Аўстраліі Катэгорыя:З’явіліся ў 1830 годзе