Сіднейская прэмія міру () прысуджаецца Сіднейскім фондам міру, які з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, заснаванай Сіднейскім універсітэтам. Горад Сідней з'яўляецца адным з галоўных фундатараў прэміі.

Штогод на працягу трох месяцаў, журы прэміі міру ў складзе сямі чалавек ацэньвае добрыя якасці намаганняў намінантаў па садзейнічанні міру і справядлівасці. Прэмія можа быць прысуджана арганізацыі ці фізічнай асобе.

Лаўрэаты

1998 — Мухамад Юнус, заснавальнік «Грэмін-Банк» 1999 — Дэсмонд Туту, архібіскуп Кейптаўнскі 2000 — Шанана Гужмау, першы прэзідэнт Усходняга Тымора 2001 — Уільям Патрык Дын, былы генерал-губернатар Аўстраліі 2002 — Мэры Робінсан, Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека 2003 — Ханан Ашраўі, навуковая, ініцыятар кампаніі за правы чалавека 2004 — Арундаці Рой, індыйская пісьменніца 2005 — Алара Атуну, намеснік Генеральнага сакратара ААН па пытанні аб дзецях і ўзброеных канфліктах 2006 — Айрын Хан, Генеральны сакратар «Міжнароднай амністыі» 2007 — Ханс Блікс, былы глава Камісіі па зброі масавага паражэння 2008 — Патрык Додсан, старшыня фонду «Lingiari» 2009 — Джон Пілджэр, аўстралійскі журналіст 2010 — Вандана Шыва, індыйскі філосаф і актывіст-эколаг 2011 — Джуліян Асанж, аўстралійскі інтэрнэт-журналіст, заснавальнік Wikileaks

Спасылкі Sydney Peace Foundation

Катэгорыя:Прэміі ў галіне правоў чалавека