Бургас () — самы вялікі горад Паўднёва-Усходняй Балгарыі і чацвёрты па насельніцтве ў краіне пасля Сафіі, Плоўдзіва і Варны. Важным эканамічны, транспартны, адміністрацыйны і культурным цэнтр Паўднёва-Усходняй Балгарыі. Горад — адміністрацыйны цэнтр аднайменнай абшчыны і вобласці.

Насельніцтва горада — 211 752 чалавек (15 сакавіка 2016 года).

Геаграфія Размешчаны на заходнім беразе Бургаскага заліва Чорнага мора, у самым усходнім пункце Бургаскай нізіны. Горад акружаны Бургаскім, Атанасаўскім азёрамі і вадасховішчам Мандру. Горад знаходзіцца за 385 км ад Сафіі, 267 км ад Плоўдзіва і 133 км ад Варны.

Эканоміка Пабудаваны ў 1960-х гадах Бургаскі нафтахімічны камбінат — самы буйны прамысловы комплекс у Паўднёва-Усходняй Еўропе. 15 сакавіка 2007 года ў Афінах паміж урадамі Расіі, Грэцыі і Балгарыі было падпісана пагадненне аб будаўніцтве нафтаправода «Наварасійск — Бургас — Александрупаліс».

Прадпрыемствы харчовай, тэкстыльнай, машынабудаўнічай прамысловасці. Развіта рыбалоўства. Курорты.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Катэгорыя:Гарады Бургаскай вобласці