2013 — невысакосны год, пачынаецца ў аўторак па Грыгарыянскім календары.

Падзеі Студзень 1 студзеня: Чэхія і Венгрыя пераходзяць на еўра 6 студзеня: Пажарам знішчана Свята-Пакроўская царква ў Хатлянах 22 студзеня: У Варшаве з удзелам Прэзідэнта Польшчы і паслоў замежных краін прайшлі ўрачыстасці з нагоды 150-годдзя пачатку Паўстання 1863 года 23 студзеня: Інаўгурацыя Прэзідэнта ЗША 26 студзеня: Вікторыя Азаранка ў другі раз запар выйграла тэнісны турнір Australian Open у Сіднеі

Люты

2 лютага: Агульнанацыянальная дыктоўка ў Беларусі па тэксце «Лістоў з-пад шыбеніцы» К. Каліноўскага. 11 лютага: Папа Рымскі Бенедыкт XVI абвясціў пра свой хуткі сыход у адстаўку, рашэнне пра яго адмову ад пасады ўступіла ў сілу 28 лютага. 12 лютага: Ваенны суд Кыргызстана прызнаў былога прэзідэнта краіны Курманбека Бакіева вінаватым у здзяйсненні злачынстваў і прызначыў пакаранне ў выглядзе 24 гадоў пазбаўлення волі ў сукупнасці з канфіскацыяй маёмасці і адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 15 лютага: Падзенне метэарыта на Урале ў раёне Чалябінска, сотні параненых. 20 лютага: Прадстаўлена гульнявая прыстаўка PlayStation 4. 25 лютага: Інаўгурацыя 18-га прэзідэнта Паўднёвай Карэі.

Сакавік

13 сакавіка: Кардынал Хорхэ Марыа Берголья абраны 266-ым Папам Рымскім (пад іменем Францыск). 15 сакавіка: на Беларусь абрынуўся цыклоў «Хаўер». 17 сакавіка: ФК БАТЭ выйграў Суперкубак Беларусі па футболе 2013. 19 сакавіка: Інаўгурацыя Папы Рымскага Францыска ў Ватыкане. 25 сакавіка: У мінскім Доме кіно адбылася прэм’ера першага беларускага поўнаметражнага анімацыйнага фільма «Прыгоды Несцеркі». 26 сакавіка: Выпушчаны шутар ад першай асобы «BioShock Infinite», распрацаваны кампаніяй «Irrational Games» і выдадзены «2K Games». 30 сакавіка: КНДР абвясціла пра стан вайны з Паўднёвай Карэяй.

Красавік

2 красавіка: Пачала працаваць беларускамоўная версія інтэрнэт-партала Беларускай чыгункі. 15 красавіка: Здзейснены выбухі на Бостанскім марафоне. 22 красавіка: ЕС адмяніў свае гандлёва-эканамічныя і візавыя санкцыі супраць М'янмы ў адказ на палітычную праграму рэформ у гэтай краіне.

Май 10 мая: Частковае сонечнае зацьменне. 26 мая: ФК Мінск выйграў Кубак Беларусі па футболу 2012-2013, перамогшы ў фінале (у горадзе Жодзіна) ФК Дынама Мінск.

Чэрвень 8 чэрвеня: У Лондане адбыўся 67-ы гадавы з’езд Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі

Ліпень 3 ліпеня: Прэзідэнт Егіпта Мухамед Мурсі адхілены ад улады вайскоўцамі 23 ліпеня: У Мінску пачаўся VI з’езд беларусаў свету (сконч. 24 ліпеня)

Жнівень 5 жніўня: Пачалася этнаграфічная экспедыцыя «Горкі-2013», арганізаваная Студэнцкім этнаграфічным таварыствам. 26 жніўня: У Пасольстве Беларусі ў Парыжы адбылося падпісанне Сумеснага камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Джыбуці. жнівень: Часопіс «Вясёлка» пачаў выдаваць раз на 2 месяцы чытанку-маляванку для дашкольнікаў «Буся».

Верасень 5 верасня: Прэм’ерай балета «Вітаўт» адкрываецца 81-ы сезон у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета. 7 верасня: Прэзідэнцкія выбары на Мальдывах. 14 верасня: Запуск японскай ультрафіялетавай арбітальнай абсерваторыі SPRINT-A. 16 верасня: Здзейснена масавае забойства ў Вашынгтон-Нейві-Ярд. 22 верасня: Парламенцкія выбары ў Германіі. 29 верасня: Парламенцкія выбары ў Аўстрыі. 30 верасня: Алесь Бяляцкі абвешчаны лаўрэатам міжнароднай прэміі імя Вацлава Гавела.

Кастрычнік 10 кастрычніка: Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымала Эліс Мунро. 27 кастрычніка: Прэзідэнцкія выбары ў Грузіі. Перамог на выбарах Георгій Маргвелашвілі. 29 кастрычніка: Адкрыты тунэль пад пралівам Басфор, які злучыў еўрапейскую і азіяцкую часткі Стамбула.

Лістапад

9 лістапада: Тайфун «Хаян» абрынуўся на Філіпіны. 13 лістапада: Частковае сонечнае зацьменне. 21 лістапада: Абвал гандлёвага цэнтру ў Рызе. 24 лістапада: Мітынг у Кіеве ўхваліў «патрабаванні Еўрамайдана». 28 лістапада: Саміт Усходняга партнёрства ў Вільні. 29 лістапада: Папа Рымскі Францыск прызначыў трох новых біскупаў у Беларусі: Алега Буткевіча, Юрыя Касабуцкага і Іосіфа Станеўскага.

Снежань 1 снежня: Канстытуцыйны рэферэндум у Харватыі. 5 снежня: Канстытуцыйны суд Малдовы прызнаў румынскую мову дзяржаўнайtvrain.ru. 8 снежня: У Кіеве прайшоў арганізаваны ўкраінскай апазіцыяй Марш мільёнаўhttp://nashaniva.by/?c=ar&i=119064. 10 снежня: Найлепшым футбалістам Беларусі—2013 прызнаны Цімафей Калачоў. 15 снежня: Аляксандра Герасіменя заваявала свой 20-ы медаль у кар’еры на Алімпіядах, чэмпіёнатах свету і Еўропыhttp://nashaniva.by/?c=ar&i=119450.

Памерлі 9 студзеня: Джэймс Мак-Гіл Б'юкенен, амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1986) 19 студзеня: Юрый Гумянюк, беларускі пісьменнік, журналіст (нар. 24.9.1969) 20 студзеня: Міхась Чарняўскі, беларускі археолаг, пісьменнік (нар. 7.3.1938) 1 лютага: Мікалай Уладзіміравіч Амельяновіч, беларускі эканаміст (нар. 22 верасня 1937) 17 лютага: Сакрат Яновіч, польскі беларускі пісьменнік (нар. 4.9.1936) 18 лютага: Отфрыд Пройслер, нямецкі дзіцячы пісьменнік (нар. 20.10.1923) 19 лютага: Васіль Старавойтаў, беларускі дзяржаўны дзеяч, двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (нар. 13.6.1924) 25 лютага: Міхаіл Высоцкі, беларускі канструктар, Герой Беларусі (нар. 10.2.1928) 27 лютага: Ван Кліберн, амерыканскі піяніст 5 сакавіка: Валянцін Грыцкевіч, беларускі ўрач, грамадскі дзеяч (нар. (30.3.1933) 5 сакавіка: Уга Чавес, прэзідэнт Венесуэлы (нар. 28.7.1954) 6 сакавіка: Андрэй Панін, расійскі акцёр тэатра і кіно 14 сакавіка: Іенг Сары, лідар чырвоных кхмераў 20 сакавіка: Зілур Рахман, прэзідэнт Бангладэш 22 сакавіка: Чынуа Ачэбэ, нігерыйскі пісьменнік, паэт, літаратурны крытык (нар. 16.11.1930) 3 красавіка: Анатоль Колчын, заслужаны трэнер Беларусі па боксе 5 красавіка: Фёдар Піскуноў, беларускі лексікограф і мовазнавец (нар. 12.1.1950) 7 красавіка: Георгій Валкавыцкі, беларускі паэт і пісьменнік (нар. 13.3.1923) 8 красавіка: Маргарэт Тэтчэр, 71-ы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі (нар. 13.10.1925) 10 красавіка: Роберт Джэфры Эдвардс, брытанскі навуковец-фізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (нар. 27.9.1925) 19 красавіка: Франсуа Жакоб, французскі мікрабіёлаг красавік: Дзіна Дурбін, амерыканская кінаактрыса (нар. 4.12.1921) 21 мая: Дамінік Венер, французскі пісьменннік, гісторык 4 чэрвеня: Юрый Бушлякоў, беларускі мовазнавец 19 чэрвеня: Дзьюла Хорн, венгерскі палітык, прэм’ер-міністр Венгрыі ў 1994-98 (нар. 5.7.1932) 20 чэрвеня: Уладзімір Сакалоўскі, беларускі літаратуразнавец, даследчык беларуска-нямецкіх сувязяў (нар. 10.12.1930) 15 жніўня: Славамір Мрожак, польскі празаік, драматург (нар. 29.6.1930) 26 жніўня: Арлен Кашкурэвіч, беларускі мастак-графік (нар. 15.9.1929) 26 жніўня: Уладзімір Мархель, беларускі літаратуразнавец, паэт, перакладчык (нар. 28.3.1940) 30 жніўня: Шэймас Хіні, ірландскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2 верасня: Фрэдэрык Пол, амерыканскі пісьменнік-фантаст (нар. 26.11.1919) 17 верасня: Віктар Маркавец, беларускі жывапісец 30 верасня: Мікалай Крукоўскі, беларускі філосаф, культуролаг (нар. 16.11.1923) 1 кастрычніка: Норберт Рандаў, нямецкі славіст 7 кастрычніка: Іаанна Хмялеўская, польская пісьменніца (нар. 2.4.1932) 14 кастрычніка: Аляксандр Саладкоў, беларускі вучоны ў галіне фізіялогіі 28 кастрычніка: Тадэвуш Мазавецкі, польскі палітычны дзеяч (нар. 18.4.1927) 28 кастрычніка: Ламберт Марыя Вінтэрсбергер, нямецкі мастак 12 лістапада: Аляксандр Сераброў, савецкі касманаўт 17 лістапада: Дорыс Лесінг, англійская пісьменніца 30 лістапада: Юрый Якаўлеў, расійскі акцёр 5 снежня: Нэльсан Мандэла, прэзідэнт ПАР, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 7 снежня: Эдуар Малінаро, французскі кінарэжысёр 15 снежня: Джаан Фантэйн, англа-амерыканская актрыса 23 снежня: Міхаіл Калашнікаў, канструктар стралковай зброі ў СССР і Расіі