Валміера () — горад рэспубліканскага падпарадкавання ў Латвіі. Насельніцтва — 27,6 тыс. чалавек (2005). Размешчаны на беразе ракі Гаўя, за 100 км ад Рыгі і 50 км ад мяжы з Эстоніяй.

Гісторыя Існуе некалькі версій паходжання гэтай назвы, але дзве з іх карыстаюцца найбольшай папулярнасцю.

Першая версія звязана з князем Уладзімірам Пскоўскім, якога біскуп Альберт Рыжскі прызначыў суддзёй у Ідумеі. Другая версія распавядае пра караля Даніі Вальдэмара, які перамог бітву з дапамогай сцяга, пасланага яму з нябёсаў. На працягу стагоддзяў назва горада пісалася ў дакументах па-рознаму: Wolmaria, Wolmahr, Waldemer і Wolmar.

30 сакавіка 1491 года ў горадзе было заключана Валміерскае пагадненне.

Насельніцтва

Культура Валміерскі драматычны тэатр

Вядомыя асобы Эма Пятроўна Сюбарава (1897—1983) — вучоны-селекцыянер, доктар сельскагаспадарчых навук (1963), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967).

Зноскі

Спасылкі

Valmiera.lv — Афіцыйны сайт горада Інфармацыя пра Валміеру ў тапанімічнай базе даных

Катэгорыя:Ганза Катэгорыя:Гарады рэспубліканскага значэння Латвіі

Катэгорыя:Гарады Латвіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1293 годзе