Жан-Поль Марат (традыцыйная перадача, французскае вымаўленне Мара; ; , Будры, княства Нёўшатэль (цяпер - кантон Нёўшатэль) — , ) — адзін з правадыроў Вялікай Французскай Рэвалюцыі, радыкальны журналіст, лідар якабінцаў. Вядомы пад мянушкай «Сябар народа», у гонар газеты, якую ён выдаваў. Адзін з найбольш заўзятых прыхільнікаў якабінскага тэрору.

Забойства Забойства Жан-Поля Марата было адной з ключавых падзей Вялікай французскай рэвалюцыі.

На 1793 год Марат быў хворы на себарэйны дэрматыт, ускладнены другаснымі бактэрыяльнымі інфекцыямі, якія выклікалі, у прыватнасці, атапічную экзему і акне. Каб аблегчыць свой боль, ён увесь час знаходзіўся ў ванне і праводзіў аўдыенцыі побач з ваннай.

13 ліпеня 1793 года яго наведала Шарлота Кардэ — маладая жанчына з Кана, якая заявіла, што ў яе ёсць інфармацыя аб жырандыстах, якія ўцяклі ў Нармандыю. Пасля інтэрв’ю каля ванны Кардэ дастала са свайго гарсэта кухонны нож і забіла ў грудзі Жан-Поля Марата.

Забойства Марата спрыяла росту пакаранняў смерцю супернікаў якабінцаў (як раялістаў, так і жырандыстаў) падчас Тэрору. Сама Шарлота Кардэ была гільяцінаваная 17 ліпеня 1793 года за забойства.

Літаратура Вытрымкі з сачыненняў М. надрукаваў Vermorel («Œuvres de Marat», 1869), падрабязную біяграфію напісаў Alfred Bougeart («Marat», 1865; у дадатку поўная бібліяграфія прац М.). Гл. яшчэ Ch. Brunet, «Marat, dit l’Ami du peuple» (1862); Louis Combes, «Episodes et curiosités révolutionnaires» (1872); Aulard, «L'éloquence parlementaire pendant la révolution française. Les orateurs de la Législative et de la Convention» (П., 1885). Jean-Paul-Marat — Œuvres Politiques 1789—1793 (10 vol.), textes et guide de lecture établis par Jacques De Cock et Charlotte Goëtz, Pôle Nord, Bruxelles, 1989—1995. Marat corrigé par lui-même, Chantier Marat 1, Pôle Nord, Bruxelles, 1990. Marat en entier et plus que Marat, Vrais et faux journaux de Marat à la Bibliothèque de Lunel (Chantier Marat 5), Pôle Nord, Bruxelles, Montpellier: Centre d’Etude du XVIIIe siècle, 1995. Marat: Sur le Jugement du chef de l’Exécutif, Chantier Marat 6, Pôle Nord, Bruxelles, 1998. Marat en famille: la saga des Mara(t) (2 vol. Chantiers Marat 7-8), Pôle Nord, Bruxelles, 2001 Plume de Marat — Plumes sur Marat, pour une bibliographie générale, Chantiers Marat 9-10), Pôle Nord, Bruxelles, 2 vol., 2006. http://www.metavolution.org/modx/les-publivations-sur-jean-paul-marat.html

Спасылкі

Катэгорыя:Постаці Вялікай французскай рэвалюцыі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Францыі Катэгорыя:Палітыкі Францыі Катэгорыя:Члены Нацыянальнага Канвента Катэгорыя:Вучоныя Францыі Катэгорыя:Забітыя палітыкі Катэгорыя:Памерлі ад халоднай зброі Катэгорыя:Журналісты Францыі Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Пісьменнікі-ўрачы Катэгорыя:Пахаваныя ў парыжскім Пантэоне Катэгорыя:Мемуарысты