Ада́м Сямё́навіч Славі́нскі, сапраўднае прозвішча Качароўскі (30 жніўня (11 верасня) 1885, Панінка, Наваград-Валынскага павета Валынскай губерні — , Масква, палігон Камунарка) — рэвалюцыянер, партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР.
Біяграфія Нарадзіўся 11 верасня 1885 года ў Панінцы Наваград-Валынскага павета Валынскай губерні (цяпер — Палонскі раён Хмяльніцкай вобласці Украіны). У 1907 і 1909 гадах арыштоўваўся за рэвалюцыйную дзейнасць. З 1907 года член Варшаўскай арганізацыі СДКПіЛ.
З 1912 года ў Санкт-Пецярбургу. У час Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ўзначальваў чырвонагвардзейскі атрад, потым Чырвоную гвардыю Маскоўска-Застаўскага раёна Петраграда. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года ў Петраградзе.
Са студзеня 1918 года — у Менску, старшыня бюро Мінскай групы СДКПіЛ. У час нямецкай акупацыі (канец лютага — снежань 1918) член Менскага падпольнага райкама РКП(б), са жніўня 1918 года член краявога камітэта камуністычных арганізацый Беларусі і Літвы. Са снежня 1918 года начальнік Менскай гарадской міліцыі, загадчык Менскага губернскага аддзела ўпраўлення ўнутраных спраў, член Менскага губернскага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта. З лютага 1919 года камісар 52-й (Заходняй) стралковай дывізіі. За польскай акупацыяй, у пачатку 1920 года арганізатар партызанскага руху ў Менскай губерні, з траўня 1920 года начальнік палітычнага аддзела 57-й стралковай дывізіі. У ліпені — жніўні 1920 года старшыня Гродзенскага ВРК.
У 1920—1924 гадах народны камісар земляробства БССР. У 1924—1928 гадах прадстаўнік КПЗБ пры ЦК КП(б)Б, узначальваў Бюро дапамогі Кампартыі Заходняй Беларусі пры ЦК КП(б)Б. Адзін з арганізатараў Менскай школы КПЗБ у 1924 годзе. У 1928—1930 гадах адказны сакратар Менскага акруговага і гарадскога камітэтаў КП(б)Б, адначасова старшыня МОПРа БССР. У 1934—1937 гадах начальнік палітычнага аддзела Маскоўска-Беларуска-Балтыйскай чыгункі.
Член ЦБ КП(б)Б у 1920—1924 гадах, член ЦК КП(б)Б у 1925—1932 гадах, член ЦК КПЗБ у 1926—1935 гадах, член ЦК КПП з 1930 года, член ЦВК СССР у 1925—1929 гадах, член ЦВК БССР у 1920—1931 гадах, член Прэзідыума ЦВК БССР у 1922—1924 гадах.
Пазней у Маскве, старшыня кантрольна-інспектарскай групы Цэнтральнага ўпраўлення Наркамата шляхоў зносін СССР. 9 ліпеня 1937 года арыштаваны ў Маскве па адрасе вул. Серафімовіча, 2 (Дом урада), кв. 218. Абвінавачаны ў здрадзе радзіме і ўдзеле ў контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі. Расстраляны 3 лістапада 1937 года на палігоне Камунарка. Пасмяротна рэабілітаваны ў 1955 годзе.
Ушанаванне памяці У яго гонар названы вуліцы ў Мінску і ГроднеГродзенская праўда. NEW PROJECT «Імя тваёй вуліцы». вуліца Славінскага , пасёлак Славінскі (цяпер вёска Славінск, Петрыкаўскі раён), пасёлак Славінскі (раней Пуцяты, Слуцкі раён).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы БССР Катэгорыя:Народныя камісары земляробства БССР Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ Катэгорыя:Члены Прэзідыума ЦВК БССР Катэгорыя:Члены ЦВК СССР Катэгорыя:Першыя сакратары Мінскага гаркама КП Беларусі Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Нарадзіліся ў Хмяльніцкай вобласці Катэгорыя:Члены Цэнтральнага бюро КП(б)Б Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Пасмяротна рэабілітаваныя ў СССР