thumb|Мадэль механізму гравітацыйнага калапсу Гравітацы́йны кала́пс — катастрафічна хуткае сцісканне масіўных цел пад уздзеяннем гравітацыйных сіл. Гравітацыйным калапсам можа завяршацца эвалюцыя зорак з масай звыш трох сонечных мас. Пасля вычарпання ў такіх зорках матэрыялу для тэрмаядзерных рэакцый яны губляюць сваю механічную ўстойлівасць і пачынаюць з павялічанай скорасцю сціскацца да цэнтра. Калі ўнутраны ціск, які расце, спыняе гравітацыйнае сцісканне, то цэнтральная вобласць зоркі становіцца звышшчыльнай нейтроннай зоркай, што можа суправаджацца скідваннем абалонкі і назірацца як успышка звышновай зоркі. Аднак калі маса зоркі перавысіць граніцу Опенгеймера — Волкава, то калапс працягнецца да яе пераўтварэння ў чорную дзірку.

Гл. таксама Зорная эвалюцыя Белы карлік Мяжа Чандрасекара Нейтронная зорка Мяжа Опенгеймера — Волкава Чорная дзірка

Літаратура С. 384. На переднем крае астрофизики: Пер. с англ. М., 1979. Шапиро С.Л., Тьюколски С.А. Черные дыры, белые карлики и нейтронные звезды: Пер. с англ. Ч. 1—2. М., 1985.

Спасылкі «Гравітацыйны калапс» у Фізічнай энцыклапедыі

Катэгорыя:Зорная эвалюцыя Катэгорыя:Астрафізіка Катэгорыя:Рэлятывісцкія і гравітацыйныя з’явы Катэгорыя:Чорныя дзіркі