«Отклики» — грамадска-палітычная і літаратурная газета радыкальнага кірунку. Выдавалася і , з да гг. у Гомелі на рускай мове спачатку штотыднёва, а з № 25 за 1914 г. штодзённа. Рэдактар-выдавец М.І.Кулябка-Карэцкі, ён жа аўтар большасці матэрыялаў. Газета была ў апазіцыі да царызму, неаднаразова падвяргалася судовым спагнанням, выходзіла з перапынкамі. Крытыкавала паліцэйска-бюракратычны рэжым, засілле цэнзуры. У артыкуле «Сацыялісты і вайна» выступіла супраць імперыялістычнай вайны. Асвятляла літаратурнае жыццё Гомеля, асабліва т.зв. «Літаратурныя суды» — канферэнцыі чытачоў, прысвечаныя папулярным творам.

Катэгорыя:Газеты Гомеля на рускай мове Катэгорыя:1912 год у Гомелі