«Раніца» — газета для дзяцей школьнага ўзросту і падлеткаў.
Гісторыя Выдаецца з кастрычніка 1929 года ў Мінску штотыднёва на беларускай мове. Першапачаткова называлася «Піянер Беларусі», з 1993 года — сучасная назва. Асвятляе пытанні гісторыі Беларусі, адраджэння нацыянальнай культуры; патрыятычнага, працоўнага, фізічнага, эстэтычнага выхавання дзяцей і падлеткаў, расказвае пра дзейнасць дзіцячых згуртаванняў і арганізацый у школах і дзіцячых установах рэспублікі.
У 2010 годзе шэраг СМІ паведамляў пра закрыццё газеты «Раніца»Информационный портал Беларуси «МойBY»: «Раніца» зачыніласяТБМ заклікае грамадзян патрабаваць аднаўлення выхаду газеты «Раніца», аднак з кастрычніка 2010 года газета працягвала выходзіць штомесяц як дадатак да газеты . Са студзеня 2021 года выхад газеты «Раніца» быў спынены па ініцыятыве кіраўніцтва выдавецкага дома «Педагагічная прэса» (разам з газетай «Переходный возраст»).
Спасылкі Сайт газеты «Раніца»
Катэгорыя:Газеты Беларусі Катэгорыя:Газеты на беларускай мове Катэгорыя:З’явіліся ў 1929 годзе Катэгорыя:1929 год у Мінску