Афроім (Яфрэм) Майсеевіч Карпачоў (, , цяпер Бранская вобласць — ) — беларускі гісторык, архівіст. Доктар гістарычных навук (1970).

Біяграфія Скончыў Варонежскі педагагічны інстытут (1937). У 1940—1941 дырэктар Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Літоўскай ССР. З 1946 дырэктар Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Кастрычніцкай рэвалюцыі Беларускай ССР. У 1953—1985 у Інстытуце гісторыі АН БССР.

Вывучаў сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх гарадоў XVII—XVIII стст. Адзін з аўтараў «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1, 1961, на рускай мове; т. 1, 1972), «Гісторыі Мінска» (1967).

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Архівісты Беларусі Катэгорыя:Архівісты паводле алфавіта Катэгорыя:Дактары гістарычных навук Катэгорыя:Выпускнікі Варонежскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта