Ε, ε (назва: Э псілонУ адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.5., Мн., 1997, С.510: Грэчаскае пісьмо, грэч. Έψιλον) — 5-я літара грэчэскага алфавіту. У сістэме грэчаскага алфавітнага запісу лікаў мае лікавае значэнне 5. Паходзіць ад фінікійскай літары — hé. Ад літары «Э псілон» паходзяць лацінская E і кірылічная Е.

Традыцыйны сродак транслітарацыі у старабеларускіх пісьмовых крыніцах — літара Є є (Есть), якая перадавала неётызаваны гук.

У позні перыяд развіцця старабеларускай мовы сродкам транслітарацыі «Э псілон» стала літара Э. Напрыклад, грэчаскае слова Ετυμολογία перадавалася, як этѷмоло́гїа у выданні «Грамматикі» М. Сматрыцкага 1648 г.«Грамматика» Милетія Смотрицкаго. Московское изданіе 1648 г..