Венскі ўніверсітэт (, ) — дзяржаўны ўніверсітэт, размешчаны ў Вене, Аўстрыя. Заснаваны ў 1365, Венскі ўніверсітэт з'яўляецца адным з найстарэйшых універсітэтаў Еўропы. Ва ўніверсітэце вучыцца каля 63 000 студэнтаў, што робіць яго найбуйнейшым па колькасці студэнтаў у нямецкамоўнай прасторы. Ва ўніверсітэце прадстаўлены на выбар навучэнцаў больш за 130 курсаў.

З 331 універсітэтам-партнёрам Венскі ўніверсітэт падтрымлівае праграму па абмене студэнтамі (ERASMUS/SOKRATES). Студэнты з 130 краін наведваюць больш за 10000 прапанаваных лекцый ва ўніверсітэце.

Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі Э. Алберт, славуты чэшскі хірург, публіцыст, папулярызатар чэшскай паэзіі, перакладчык і паэт Герман Бідэр, аўстрыйскі славіст Грэтэ Мостні, чылійскі антраполаг Элізэ Рыхтэр, аўстрыйскі філолаг Готліб Хаберлант, аўстра-нямецкі батанік і фізіёлаг раслін Лорэнц фон Штайн, аўстрыйскі прававед

Гл. таксама Венскі медыцынскі ўніверсітэт

Спасылкі

Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта