Падзеі

9 студзеня: Пачатак пантыфікату Адрыяна VI (Адрыян Флорэнс), 218-га Папы рымскага. 18 сакавіка: Хуан Себасцьян Элькана адкрыў востраў Амстэрдам у Індыйскім акіяне. 8 верасня: Хуан Себасцьян Элькана прывёў карабель «Вікторыя» ў Іспанію, завяршыўшы першае кругасветнае плаванне экспедыці Магелана. 14 верасня: У Маскве Вялікае княства Літоўскае і Маскоўскае княства падпісалі перамір’е на пяць год. Заканчэнне вайны 1512—1522 гадоў. 20 снежня: Захоплены туркамі востраў Родас у Эгейскім моры.

Нарадзіліся 28 снежня: Маргарыта Пармская, герцагіня Пармская і штатгальтар Іспанскіх Нідэрландаў (пам. 18.1.1586)

Памерлі 30 чэрвеня: Іаган Рэйхлін, нямецкі філосаф і гуманіст (нар. 22.2.1455) 9 верасня: Эразм Цёлак, дзяржаўны дзеяч Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага, дыпламат (нар. 1474)