Джон Морсбі (англ.: John Moresby, 15 сакавіка 1830 - 12 ліпеня 1922) — брытанскі контр-адмірал, даследчык.
Джон Морсбі нарадзіўся ў 1830 годзе ў вёсцы Алерфорд у англійскім графстве Сомерсэт, у сям'і адмірала флоту Фэрфакса Морсбі. У вельмі маладым узросце ён пайшоў на флот у якасці валанцёра 1-га класа на караблі «Віктар», і паступова вырас да капітана 1031-тонавага паравога колавага крэйсера «Васіліска», на якім праводзіў гідралагічныя пошукі каля ўсходняй часткі вострава Новая Гвінея. У ходзе сваіх пошукаў ён адкрыў заліў, які ў гонар свайго бацькі назваў залівам Фэрфакс; пасля з тубыльных паселішчаў вырас горад, які атрымаў назву Порт-Морсбі.
Друкаваныя працы New Guinea and Polynesia..., John Moresby, John Murray 1876 (reprinted 2002, Elibron Classics, ISBN 1-4021-8798-X) Two Admirals, Admiral of the Fleet, Sir Fairfax Moresby (1786-1877), and His Son, John Moresby. A Record of Life and Service in the British Navy for a Hundred Years, John Moresby, Murray, London 1909
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Адміралы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Даследчыкі Аўстраліі і Акіяніі