thumb|Вялікая белая пляма Вялікая белая пляма, таксама вядомая як Вялікі белы авал — атмасфернае ўтварэнне на Сатурне, названае па аналогіі з Вялікай чырвонай плямай Юпітэра. Пляма ўяўляе сабою перыядычныя штармы, досыць вялікія, каб быць бачнымі ў тэлескоп з Зямлі па іх характэрнай праяве ў белым колеры. Гэтыя плямы могуць дасягаць памерам некалькіх тысяч кіламетраў. У наш час вялікая стужка белых аблокаў атачае Сатурн з 2010 года. Яна адсочваецца арбітальным апаратам Касіні-Гюйгенс.

З'яўленне Гэты феномен выяўляецца перыядычна, праз прамежкі ў 28,5 года, калі паўночнае паўшар'е Сатурна мацней усяго нахіляецца да Сонца.

1876 – Назіралася Асафам Холам. Ён выкарыстоўваў белую пляму для вызначэння перыяду абароту планеты вакол сваёй восі. 1903 – Назіралася Эдвардам Эмерсанам Барнардам. 1933 – Назіралася Уілам Хеем, акцёрам-комікам і астраномам-аматарам. 1960 – Назіралася JH Botham (Паўднёвая Афрыка). 1990 – Назіралася Сцюартам Уілберам з 24 верасня па лістапад. 1994 – Вывучалася наземнымі абсерваторыямі і тэлескопам «Хабл»HubbleSite – NewsCenter – Hubble Observes A New Saturn Storm (12/21/1994) – Release Text. 2006 – Назіралася Erick Bondoux і Jean-Luc Dauvergne. 2010 – Назіралася Anthony WesleyVast Storm Rampages Across Saturn: Discovery News .

Спасылкі The Great White Spot at ESA/Hubble

Катэгорыя:Сатурн (планета)