Поль Элюар (, уласна ; , Сен-Дэні — , ) — французскі паэт, які выпусціў больш за сотню паэтычных зборнікаў.

Жыццё і творчасць У 1912 у юнага Элюар былі дыягнаставаны сухоты, ён быў вымушаны перапыніць сваю вучобу ў Парыжы і з’ехаць лячыцца ў Швейцарыю. Там у санаторыі ён пазнаёміўся з Аленай Дзьяканавай, якую называў Гала. Яна стала яго музай, менавіта тады ён пачаў пісаць вершы. У 1917 годзе Поль Элюар і Гала пажаніліся, праз год у іх нарадзілася дачка Сесіль. Паэт удзельнічаў у Першай сусветнай вайне як санітар у шпіталі, на фронце ён напісаў зборнік вершаў, упершыню падпісаўшыся імем Поль Элюар. У 1918 яго «адкрыў» Жан Палан, ён жа пазнаёміў яго з Брэтонам, Арагона, Максам Эрнстам. Разам з імі Элюар стаў адным з заснавальнікаў дадаізму, а затым сюррэалізму. У 1923 парваў з дадаізмам, пасварыўшыся з Трыстанам Тцара.

Беларускія пераклады З табой: Выбранае / Пер.з фр. Э. Агняцвет. — Мн. : Мастац.літ., 1980. — 128с.,4л.іл. — (Паэзія народаў свету). Каханне паэзія. — 2024.

Спасылкі Свабода (пераклад Макса Шчура) Nusch, portrait d’une muse du Surréalisme French biography of Nusch Éluard

Катэгорыя:Паэты Францыі Катэгорыя:Франкамоўныя паэты Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Францыя)