Мелікерт (імя запазычана ў фінікійскага бога Мелькарта) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.135 сын Іно і цара Архамена Афаманта, брат Леарха. Пасля таго, як Гера наслала на яго маці вар’яцтва і Іно кінулася ў мора разам з сынам Авідзій. Метамарфозы IV 518—528, Мелікерт быў пераўтвораны ў малодшае марское бажаство Палемона.
Дэльфін перанёс яго на Карынфскі перашыек Паўсаній. Апісанне Элады I 44, 8; Лукіян. Марскія гутаркі 8, 1, Сісіф пахаваў яго на Істме Паўсаній. Апісанне Элады II 1, 3. У яго памяць Сісіф заснаваў Істмійскія гульні Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 9, 1-2; III 4, 3.
Палемон выяўляўся як хлопчык на дэльфіне Паўсаній. Апісанне Элады II 1, 7. Яму прыносілі ў ахвяру дзіцяў Лікафрон. Аляксандра 229. Над магілай у Карынфе знаходзіўся храм Палемона Паўсаній. Апісанне Элады II 2, 1. Палемону прысвечаны LXXV арфічны гімн.
Катэгорыя:Абагаўлёныя героі старажытнагрэчаскіх міфаў Катэгорыя:Героі старажытнагрэчаскіх міфаў Катэгорыя:Міфы Беотыі Катэгорыя:Міфы Карынфа